![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Flag_of_Orl%25C3%25A9anais.svg/langbe-640px-Flag_of_Orl%25C3%25A9anais.svg.png&w=640&q=50)
Арлеанэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арлеанэ́ (фр.: Orléanais) — гістарычная правінцыя Францыі. Уяўляла сабой герцагства, якое знаходзілася пад кантролем Арлеанскага дому. Сталіца — горад Арлеан.
У наш час на тэрыторыі правінцыі размешчаны дэпартаменты Луарэ, Луар і Шэр, большая частка Эр і Луар і частка Іоны. На сённяшні дзень жыхарамі Арлеанэ лічаць сябе жыхары наваколляў Арлеана і, у меншай меры, іншых раёнаў Луары.
Арлеанэ, нароўні з абласцямі Беры, Блезуа, Бос і Турэнь, з’яўляецца адной з пяці складнікаў цэнтральнага рэгіёна Францыі.