Ані
старажытны армянскі горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ані, у сучаснай Турцыі Ані часам завуць Аджаклы па назве суседняй вёскі — разбураны сярэднявечны армянскі горад, размешчаны ў сучасным турэцкім іле Карс, каля мяжы з Арменіяй.
Археалагічная зона Ані* | |
---|---|
Site archéologique d’Ani** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Турцыя |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | ii, iii, iv |
Спасылка | 1518 |
Рэгіён*** | Азія |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2016 (40 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
У перыяд з 961 па 1045 год Ані быў сталіцай аднайменнага царства, межы якога ахоплівалі значную частку сучаснай Арменіі і ўсход Турцыі. Горад стаіць на трохвугольным узвышшы, утвораным цяснінай ракі Ахуран і далінай Бастанлар, яго месцазнаходжанне служыла натуральнай абаронай. Ані завуць горадам 1001 царквы[1], праз яго пралягала некалькі гандлёвых шляхоў, а яго рэлігійныя будынкі, палацы і фартыфікацыйныя збудаванні былі аднымі з самых тэхнічна і мастацка дасканалых у свеце[2][3].
Арабскі гісторык XIII стагоддзя Сібт ібн аль-Джаўзі паведамляў, што да спусташэння горада туркамі ў 1064 годзе насельніцтва армянскай сталіцы дасягала 1 мільёна чалавек, з якіх частка была выразана, а з тых, хто выжыў, 500 тысяч былі ўзяты ў палон[4]. У XII стагоддзі Ані наноў быў адбудаваны армянскім княскім родам Закаран і зноў стаў цэнтрам армянскай культуры[5]. Па іншых крыніцах, у XI стагоддзі, на вяршыні развіцця горада, у Ані жылі 100—200 тыс. чалавек[6][7], а горад сапернічаў з Канстанцінопалем, Багдадам і Дамаскам. Ані быў пакінуты пасля землетрасення 1319 года. Анійскія армяне стварылі шэраг калоній далёка за межамі Арменіі[4][8].