From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ндхра-Пра́дэш (англ.: Andhra Pradesh) — штат на паўднёвым усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Махараштра, Чхатысгарх і Арыса на поўначы, Таміл-Наду на поўдні, Карнатака на захадзе і з Бенгальскім залівам на ўсходзе. Займае чацвёртае месца сярод штатаў па плошчы (275 068 км²) і насельніцтву (75,73 млн чалавек, 2001), буйнейшы і найбольш населены штат паўднёвай Індыі. Адміністрацыйны цэнтр — Хайдарабад.
Андхра-Прадэш | |
---|---|
आन्ध्र प्रदेश ఆంధ్ర ప్రదేశ్ آندھرا پردیش Andhra Pradesh | |
Краіна | |
Гімн | Maa Telugu Thalliki[d] |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1 лістапада 1956 |
Кіраўнік | Y. S. Jaganmohan Reddy[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча | 275 068 км² |
Часавы пояс | UTC+05:30 |
Абрэвіятура | IN-AP |
Код ISO 3166-2 | IN-AP |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андхра-Прадэш умоўна падзяляецца на тры геаграфічныя рэгіёны: Коста (Kosta, Coastal Andhra), Тэлангана (Telangana) і Раяласіма (Rayalaseema). Коста займае прыбярэжныя раўніны паміж Усходнімі Гатамі і Бенгальскім залівам. Тэлангана разлягаецца на захад ад Гатаў на Дэканскім плато. Раяласіма займае паўднёва-ўсходнюю частку штата і размяшчаецца на Дэканскім плато; яна аддзяляецца ад Тэлаганы Наламаскім узвышшам, а ад Косты Усходнімі Гатамі.
У Андхра-Прадэш другая па даўжыні берагавая лінія сярод індыйскіх штатаў — 970 км. Штат перасякаюць дзве вялікія ракі: Гадавары і Крышна.
Большасць насельніцтва належыць да тэлугу (85 %), мова тэлугу — другая па распаўсюджанасці ў Індыі. Этнічныя меншасці гавораць на урду (8 %), хіндзі (2,5 %) і тамільскай мове (1,5 %).
Вернікі — індуісты (86 %), мусульмане (9 %), хрысціяне (4 %).
Важнейшыя гарады:
Большасць месцаў у асамблеі штата займае Індыйскі нацыянальны кангрэс. Да 2004 года штатам кіравала партыя Тэлугу Дэсам, саюзніца Бхаратыя джаната парты па Нацыянальным дэмакратычным альянсе. Саюзная ІНК партыя Тэлангана Раштра Самітхі ў свой час адкалолася ад Тэлугу Дэсам парты з сепаратысцкім праектам стварэння асобнага штата Тэлангана.
Валавы ўнутраны прадукт — 62 млрд долараў (2005).
Сельская гаспадарка — асноўны сектар эканомікі Андхра-Прадэш. Воды Гадавары і Крышны выкарыстоўваюцца для арашэння рысавых, трысняговых, баваўняных, мангавых і тытунёвых палеткаў.
Штат займае другое месца ў краіне па запасах мінеральных рэсурсаў і першае месца па гідраэлектраэнергетычных магутнасцях.
У апошнія гады ў штаце актыўна развіваюцца інфармацыйныя і біялагічныя тэхналогіі. У 2006—2007 гг. штат Андхра-Прадэш займаў чацвёртае месца сярод усіх штатаў па ўзроўню экспарту IT-прадукцыі (19 млрд рупій).
На тэрыторыі штата размяшчаецца індыйскі касмадром Шрыхарыкота.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.