Махараштра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Махараштра (англ.: Maharashtra) — штат на паўднёвым захадзе Індыі. Гранічыць са штатамі Гуджарат на паўночным захадзе, Мадх’я-Прадэш на поўначы, Чхатысгарх на ўсходзе, Андхра-Прадэш на паўднёвым усходзе, Карнатака на поўдні, Гоа на паўднёвым захадзе і з саюзнай тэрыторыяй Дадра і Нагархавелі на паўночным захадзе. На захадзе абмываецца Аравійскім морам. Займае трэцяе месца сярод штатаў па плошчы (307 713 км²) і другое па насельніцтву (97 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Мумбаі.
Махараштра | |||
---|---|---|---|
महाराष्ट्र, Maharashtra | |||
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Мумбаі | ||
Дата ўтварэння | 1 мая 1960 | ||
Кіраўнік | Eknath Shinde[d] | ||
Насельніцтва (2001) |
97 млн (2-е месца) | ||
Шчыльнасць | 314 чал./км² | ||
Плошча | 307 713 км² | ||
Часавы пояс | UTC+05:30 | ||
Абрэвіятура | IN-MH | ||
Код ISO 3166-2 | IN-MH | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Махараштра размяшчаецца на паўночна-заходняй частцы Дэканскага плато і Заходніх Гатаў (Сах’ядры), а таксама ўключае ў сябе Конканскі бераг, вузкую нізіну ўздоўж узбярэжжа Аравійскага мора.
Клімат спякотны, мусонны, вільготны на ўзбярэжжы і больш засушлівы ва ўнутраных раёнах.
На плато Дэкан — урадлівыя чорныя базальтавыя глебы, багатыя на гумус — рэгуры. Глебы надзвычай прыдатныя для вырошчвання бавоўны, з-за чаго маюць назву баваўнянага чарназёму.
Першыя ўпамінанні Махараштры як тэрыторыі заселенай маратхамі адносяцца да пачатку н.э. Уваходзіла ў склад магутных дзяржаў: Сатаваханаў, Вакатакаў, Чалук’яў, Раштракутаў, Бахмані, Ахмаднагара. У 17 стагоддзі ўзнікла маратхская дзяржава, якая ў 18 стагоддзі распалася на Маратхскія княствы. З 19 стагоддзя — пад уладай англічан (Англа-маратхскія войны 1777—1818). Адзін з галоўных цэнтраў нацыянальна-вызваленчага руху. У 1950-х — у складзе штата Бамбей, з 1960 — асобны штат.
Махараштра — найбольш індустрыяльна развіты штат Індыі: 13 % індыйскай прамысловай вытворчасці. Асноўныя галіны прамысловасці штата — хімічная, электратэхнічнае машынабудаванне, нафтахімічная, лёгкая прамысловасць.
У Мумбаі размяшчаюцца штаб-кватэры амаль усіх асноўных банкаў, страхавых кампаній і іншых фінансавых устаноў Індыі, а таксама буйнейшая ў краіне і старэйшая ў Азіі Бамбейская фондавая біржа.
Махараштра займае другое месца сярод штатаў па экспарту праграмнага забеспячэння (20 % індыйскага экспарту праграмнага забеспячэння).
Мумбай таксама з’яўляецца цэнтрам індыйскай кіна- і тэлеіндустрыі (Балівуд).
ВУП штата — 106 млрд долараў ЗША (2004).
У в. Хубавалі (талука Мульшы, акруга Пуна) дзейнічае каледж міжнароднай супольнасці «Махіндра».
2/3 ад амаль стомільённага насельніцтва штата — маратхамоўныя. 42 % — пражывае ў гарадах (найвышэйшы ўзровень урбанізацыі ў краіне).
Індуістаў — 80 %, мусульман — 10 %, будыстаў — 6 %, джайністаў і хрысціян — па 1 %.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.