![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/01/Jastrz%25C4%2599biec_herb.svg/langbe-640px-Jastrz%25C4%2599biec_herb.svg.png&w=640&q=50)
Андрэй Ястрабец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэй герба «Ястрабец», Андрэй Васіла (Вісіла), Андрэй Паляк (пачатак XIV ст. — 14 лістапада 1398) — францішканін, рэлігійны дзеяч, першы біскуп віленскі (1388—1398).
Андрэй Ястрабец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Roman Catholic Diocese of Siret[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Папярэднік | Christian[d] | ||||||
Пераемнік | Якуб Пліхта | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп, дыпламат | ||||||
Нараджэнне | XIV стагоддзе | ||||||
Смерць |
14 лістапада 1398 |
||||||
![]() |
Вучыўся ў Гнезне, служыў у Кракаве, прапаведваў у Мазовіі, потым місіянер у Літве.
Спаведнік Альжбеты Лакаткоўны. Удзельнічаў у місіі ў Малдавію, у выніку якой утворана Серацкая дыяцэзія, 9 мая 1371 года пастаўлены першым біскупам серацкім. З 1372 года апекаваўся Галіцкай архідыяцэзіяй. З 1374 года сакратар і скарбнік пры двары польскага караля. У 1376—1386 гадах дапаможны біскупам архідыяцэзіі Гнезненскай. Садзейнічаў шлюбу каралевы Ядвігі з вялікім князем літоўскім Ягайлам. Пасля заключэння шлюбу ў 1386 годзе кароль Уладзіслаў Ягайла даў згоду на ўтварэнне Віленскага біскупства. Удзельнічаў у хросце Літвы і ў 1388 годзе пастаўлены першым біскупам віленскім. Заснаваў францішканскія кляштары ў Лідзе і Ашмянах.