італьянскі скульптар, жывапісец, ювелір From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэа дэль Верок’я (італ.: Andrea del Verrocchio, сапраўднае імя італ.: Andrea di Michele Cioni — Андрэа ды Мікеле Чоні; 1435 ці 1436, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1488) — італьянскі скульптар, жывапісец і ювелір ранняга Адраджэння.
Андрэа дэль Верок’я | |
---|---|
італ.: Andrea del Verrocchio | |
Імя пры нараджэнні | Andrea di Michele Cioni |
Дата нараджэння | каля 1435[1][2][…] ці 1435[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1488[5][6][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ювелір, скульптар, carver, архітэктар, музыкант, архітэктурны чарцёжнік, bronze sculptor |
Месца працы | |
Жанр | партрэт[7][8], рэлігійнае мастацтва[d][7][8], ню[8], фігурка[d][8] і анімалістыка[8] |
Мастацкі кірунак | Італьянскі Рэнесанс і Адраджэнне[7][9] |
Заступнікі | Медычы |
Уплыў | Giuliano Verrochi[d] і Данатэла |
Уплыў на | Леанарда да Вінчы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў ювеліра Верок’я, імя якога ўзяў сабе. Зазнаў уплыў Дэзідэрыа да Сетыньяна і А. Палаёла . Майстэрня Верок’я ў Фларэнцыі была цэнтрам мастацкага жыцця.
У эпоху Ранняга Адраджэння мастакі працавалі амаль выключна па заказах. Вось чаму ў гэты час і была гэтакай вялікай роля мецэнатаў. Гэтая практыка асабліва распаўсюдзілася ў Фларэнцыі XV стагоддзя, дзе мастацкія майстэрні ажыццяўлялі любыя пажаданні заступнікаў (вытворчасць посуду, архітэктурныя праекты і многае іншае). Вучань, які жадаў стаць мастаком, спачатку паступаў чаляднікам да майстра і толькі пасля шасці гадоў навучання мог заснаваць ўласную майстэрню. Андрэа дэль Верок’я спецыялізаваўся на скульптуры, але часам звяртаўся і да жывапісу. З яго майстэрні выйшлі Леанарда да Вінчы, П. Перуджына і Сандра Бацічэлі.
Верок’я славіўся непераўзыдзеным дэкаратарам і рэжысёрам прыдворных святкаванняў. Гэтыя практычныя навыкі, успрынятыя ад настаўніка, спатрэбіліся Леанарда ў будучыні.
У 1482 годзе Верок’я з’ехаў у Венецыю для працы над коннай статуяй кандацьера Барталамеа Калеоне. Мастак памёр там у 1488 годзе, не завяршыўшы распачатую статую .
Выканаў шэраг твораў на заказ сям’і Медычы (надмагілле Джавані і П’ера Медычы , 1472; статуя «Давід », 1473—1475; «Дама з кветкамі », бюст Джуліяна Медычы, абедзве каля 1475), якія вылучаюцца арыстакратычнай вытанчанасцю, крохкай гармоніяй ліній і аб’ёмаў. Аўтар кампазіцыі «Нявер’е Фамы» (1476—1483) на фасадзе будынка Арсанмікеле ў Фларэнцыі, помніка кандацьеру Барталамеа Калеоне (1479—1483) у Венецыі. Жывапіс Верок’я вызначаецца дакладнасцю малюнка, дасканалай мадэліроўкай формаў, панарамнасцю пейзнажных фонаў («Мадонна», каля 1470; «Хрышчэнне », пасля 1470, у сааўтарстве з Леанарда да Вінчы).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.