Анатоль Анатолевіч Шарый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Анато́ль Анато́левіч Шары́й (укр.: Анатолій Анатолійович Шарій) — прарасійскі відэаблогер[2], украінскі журналіст антыўкраінских поглядаў[3][4][5][6][7][8][9]. Былы актывіст гамафобнай арганізацыі Каханне супраць гомасексуалізму[uk].[10]
Нейтральнасць артыкула пад пытаннем |
Анатоль Анатолевіч Шарый | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | укр.: Анатолій Анатолійович Шарій |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1978(1978-08-20) (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Жыццё | Еўрапейскі саюз |
Род дзейнасці | журналіст, відэаблогер, прадпрымальнік, ютубер, палітык, тэлепрадзюсар, political blogger |
Вэб-сайт | sharij.net |
Канал на YouTube | |
Назва канала | Анатолий Шарий |
Стваральнік | Анатоль Шарый |
Гады актыўнасці | 2013 — наш час |
Жанр | палітыка |
Падпісанты | 1,27 млн (студзень 2018) |
Прагляды | 1,8 млрд (студзень 2018) |
Сетка | BroadbandTV (англ.) (бел.[1] |
З 2019 года жыве ў вёсцы Рода-дэ-Бара ў Іспаніі.
16 лютага 2021 года Служба бяспекі Украіны аб’явіла Шарыю пра падазрэнне ў здзяйсненні злачынства па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Украіны — ч. 1 арт. 111 (Дзяржаўная здрада) і ч. 1 арт. 161 (Парушэнне раўнапраўя грамадзян у залежнасці ад іх расавай, нацыянальнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў, інваліднасці і па іншых прыкметах)[2]. 25 лютага 2021 года СБУ аб’явіла Шарыя ў дзяржаўны вышук[11]. 20 жніўня 2021 года Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеянне рашэнне СНБА пра ўвядзенне санкцый супраць Анатоля Шарыя.
Пасля ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года Шарый працягнуў жорсткую крытыку ўкраінскай улады[12]. У маі 2022 года Анатоля Шарыя затрымалі ў Іспаніі по запыце ўкраінскіх уладаў[12][13], аднак неўзабаве справа пра экстрадыцыю была закрыта ў сувязі з ненаданнем Украінай неабходных дакументаў[14]. 13 жніўня 2022 года стала вядома, што Генеральная пракуратура Літвы пачала расследаванне ў дачыненні Анатоля Шарыя па падазрэнні ў адмыванні грошай[15].
Аўтар публікацый аб арганізаванай злачыннасці ва Украіне ў 2008—2011 гадах, палітычны ўцякач у Еўрасаюзе. З 2014 года — аўтар відэаблога[16] і стваральнік навінавага рэсурсу sharij.net, скіраваных на сістэматычную крытыку (англ.) (бел. публікацый у СМІ (галоўным чынам — украінскіх), звязаных з падзеямі ва Украіне пасля Еўрамайдана (англ.) (бел., а таксама дзейнай украінскай улады. Таксама жорстка крытыкаваў расійскую апазіцыю, у прыватнасці, Аляксея Навальнага[17].
У чэрвені 2019 года Анатоль Шарый абвясціў пра заснаванне Партыі Шарыя. 16 чэрвеня 2022 года львоўскі суд забараніў яе дзейнасць[18].