Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Анатоль Аляксандравіч Волах (1917, Мінск — 1 кастрычніка 1943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[1].
Анатоль Аляксандравіч Волах | |
---|---|
Дата нараджэння | 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1943 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | бранетанкавыя войскі |
Гады службы | 1938—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Анатоль Волах нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Пасля заканчэння чыгуначнага ПТВ працаваў на вагонарамонтным заводзе ў Мінску. У 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную армію Ленінскім раённым ваенным камісарыятам Мінска. З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходнім і Варонежскім франтах[1]. Да жніўня 1943 года сяржант Анатоль Волах быў разведчыкам 12-га асобнага разведбатальёна 2-га танкавага корпуса 40-й арміі Варонежскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Украінскай ССР[2].
У жніўні 1943 года падчас адной з разведвальных вылазак Волах захапіў у палон нямецкага афіцэра[1]. 21 жніўня 1943 года ў раёне горада Зянькоў Палтаўскай вобласці ён з групай разведчыкаў атакаваў варожую калону машын, захапіўшы ў палон машыну з афіцэрамі і важнымі штабнымі дакументамі праціўніка[1]. У верасні 1943 года ў ходзе вызвалення горада Лебядзін Сумскай вобласці Волах адным з першых на браневіку ўварваўся ў горад і ўступіў у бой з пераўзыходзячымі войскамі праціўніка[1]. 1 кастрычніка 1943 пры разведцы подступаў да Дняпра Волах загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў скверы на вуліцы Першагвардзейскай у горадзе Лебядзіне[1][2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 лістапада 1943 за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Анатоль Волах пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[2].
У гонар Волаха названа вуліца ў Мінску[1][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.