Амфіумы (Amphiumidae) — сямейства хвастатых земнаводных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Сямейства ўключае 1 сучасны род, 3 віды. Найбольш вядомая амфіума меанс.
Пашыраны на паўднёвым усходзе ЗША. Жывуць у забалочаных вадаёмах, азёрах, непраточных глеістых вадаёмах, на рысавых чэках (абвалаваных участках палёў).
Даўжыня 0,8 — 1 м. Цела чорнае, вугрападобнае. Маюць дзве пары малых рудыментарных канечнасцяў з двума-тыма недаразвітымі пальцамі, унутраныя шчэлепы і схаваныя пад скурай вочы. Лічынкі дыхаюць шчэлепамі, дарослыя лёгкімі.
Кормяцца беспазваночнымі, радзей дробнымі рыбамі, земнаводнымі. Зімуюць у глеі.
Адкладваюць на сушы ў вільготных месцах да 150 яец. Палавая спеласць на 4-м годзе.
Чалавекам выкарыстоўваюцца мяса, тлушч і скура.