From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Анатолевіч Мельнікаў (9 лістапада 1962, Гомель — 13 жніўня 1995) — беларускі літаратуразнавец.
Аляксей Анатолевіч Мельнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лістапада 1962 ці 1962[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1995 ці 1995[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1983). У 1983—1985 служыў у войску. Кандыдат філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі (з 1989).
Даследаваў старажытную славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.
Першая публікацыя — артыкул «Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры» (зборнік «Беларуская літаратура». — Вып. 11. — 1983). Кандыдацкая дысертацыя — гістарычна-тэксталагічная праца «Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую» (абаронена ў 1990).
Аўтар кніг «Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси» (1992), «Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд» (1997), «Преподобная Евфросиния Полоцкая» (1997). Укладальнік «Кніга жыцій і хаджэнняў» (1994).
Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педагагічным універсітэце на факультэце беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на «Беларускі праваслаўны каляндар» (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.
Пераклаў на беларускую мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг іншых яго твораў. Часткова пераклаў на беларускую мову Псалтыр і Новы Запавет.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.