![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/Marshal_of_the_USSR_1980_CPA_5117.jpg/640px-Marshal_of_the_USSR_1980_CPA_5117.jpg&w=640&q=50)
Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі (18 (30) верасня 1895, с. Гальчыха, Кінешамскі павет, Кастрамская губерня, Расійская імперыя — 5 снежня 1977, Масква) — савецкі военачальнік, Маршал Савецкага Саюза (1943), начальнік Генштаба, член Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання. У гады Вялікай Айчыннай вайны на пасадзе начальніка Генеральнага штаба (1942—1945) прымаў дзейны ўдзел у распрацоўцы і ажыццяўленні практычна ўсіх буйных аперацый на савецка-германскім фронце. З лютага 1945 года камандаваў 3-м Беларускім фронтам, кіраваў штурмам Кёнігсберга. У 1945 галоўнакамандуючы савецкімі войскамі на Далёкім Усходзе ў вайне з Японіяй. Адзін з найбуйнейшых палкаводцаў Другой сусветнай вайны.
Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Алекса́ндр Миха́йлович Василе́вский | |||||||
![]() Паштовая марка СССР | |||||||
Дата нараджэння | 18 (30) верасня 1895[1] ці 30 верасня 1895(1895-09-30) | ||||||
Месца нараджэння | |||||||
Дата смерці | 5 снежня 1977(1977-12-05)[2][1] (82 гады) | ||||||
Месца смерці | |||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Yury Vasilevsky[d] і Igor Vasilevsky[d] | ||||||
Альма-матар | |||||||
Грамадзянства | |||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() ![]() |
||||||
Род войскаў | Руская імператарская армія, Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і Сухапутныя войскі СССР[d] | ||||||
Гады службы | 1915—1977 | ||||||
Званне | |||||||
Камандаваў | франтамі, ваеннымі акругамі | ||||||
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Другая сусветная вайна |
||||||
Узнагароды і званні |
Замежныя ўзнагароды
|
||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
У 1949—1953 гадах — Міністр узброеных сіл і Ваенны міністр СССР. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945), кавалер двух ордэнаў «Перамога» (1944, 1945).