From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндр Мікала́й Гара́ін (30 сакавіка 1651, Лыскава — 7 снежня 1735) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп смаленскі (1711—1716) і жамойцкі (з 1716).
Аляксандр Мікалай Гараін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Павел Францішак Сапега | ||||||
Пераемнік | Юзаф Міхал Карп | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Смаленская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Ян Згерскі | ||||||
Пераемнік | Людвік Караль Агінскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Diocese of Tiberias[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
30 сакавіка 1651 |
||||||
Смерць |
7 снежня 1735 (84 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Гараіны[d] | ||||||
Бацька | Ян Гараін[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». Меў брата Фларыяна Казіміра, падчашага ваўкавыскага, у якога было тры сыны: Міхал, войскі віленскі; Аляксандр Казімір, біскуп жамоцкі і Ян Антоні Гараін, берасцейскі ваявода.
Святар з 9 красавіка 1678. Быў кусташам і афіцыялам віленскім, пробашчам геранёнскім. 15 верасня 1704 прызначаны біскупам-суфраганам беларускім Віленскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам Тыберыі. З 23 снежня 1711 біскуп смаленскі, з 7 снежня 1716 жамойцкі.
У 1722 годзе яго племеннік Аляксандр Казімір Гараін, з’яўляючыся дзедзічам маёнтка Чарнаручча і сяла у ім Альковічы, на свае сродкі пабудаваў там драўляны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі[1][2].
Пасля смерці ў 1733 караля Аўгуста II уступіў у канфлікт з камандаваннем расійскіх войскаў у Жамойці і выехаў у Прусію, Жамойцкай дыяцэзіяй кіраваў праз свайго пляменніка Аляксандра Казіміра Гараіна.
Аўтар твора «Кніга святога Юзафа пра розныя брацтвы» (Вільня, 1734).
Памёр у Шылгалу ў Прусіі, пахаваны ў Ворнях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.