From Wikipedia, the free encyclopedia
Лі Аляксандэр Мак-Куін (англ.: Lee Alexander McQueen; 17 сакавіка 1969, Лондан, Вялікабрытанія — 11 лютага 2010, Лондан) — англійскі дызайнер адзення. Вядомы эпатажнымі паказамі. Камандор ордэна Брытанскай імперыі, чатыры разы прызнаваўся найлепшым брытанскім мадэльерам года.
Аляксандр Мак-Куін | |
---|---|
англ.: Lee Alexander McQueen | |
| |
Род дзейнасці | дызайнер, мадэльер, дзеяч мастацтваў |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1969[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 лютага 2010[3][4][…] (40 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды і прэміі |
The Fashion Awards[d] (1996) The Fashion Awards[d] (1997) The Fashion Awards[d] (2001) The Fashion Awards[d] (2003) |
Сайт | alexandermcqueen.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і таксіста. Аляксандр пачаў кар’еру ў фэшн-індустрыі ў 16 гадоў, працуючы ў майстэрнях Сэвіл Роў. Спецыялізаваўся на мужчынскіх касцюмах для эліты. Пасля заканчэння калежда мастацтваў Св. Марціна працаваў з японскім дызайнерамі Кодзі Тацуна, потым з італьянскім мадэльерам Рамэа Джыльі ў Мілане. У 2001 годзе запусціў сваю лінію моднага адзення.
11 лютага 2010 года быў знойдзены ў сваёй кватэры павешаны, пакінуўшы перадсмяротную запіску, змест якой не раскрываецца. Самагубства здарылася ў выніку дэпрэсіі пасля смерці маці Аляксандра, якая памерла 2 лютага.
Сваю першую калекцыю моднага адзення Аляксандр прадставіў у 23 гады. Пасля яго наступных 8 калекцый, у 27 гадоў, яго запрасілі ў Модны дом «Givenchy» на пасаду намесніка галоўнага дызайнера. Пасля ён пакінуў «Givenchy» і далучыўся да «Gucci Group», каб распрацоўваць сваю асабістую марку — «Alexander McQueen».
Брэнд «Alexander McQueen», які належыць «Gucci Group» с 2004 года 30% сваіх продажаў здзяйсняе ў сферы аксэсуараў і, у прыватнасці, дамскіх сумак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.