Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла (1821 — 1893, маёнтак Ражаншчына, Лепельскі павет) — беларускі і ўкраінскі гісторык украінскага паходжання.
Аляксандр Максімавіч Семянтоўскі-Курыла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1821 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1893 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | этнограф, археолаг, статыстык, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя[1], этнаграфія[1], статыстыка[1] і археалогія[1] |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Сярэдні сын памешчыка Палтаўскай губерні Максіма Піліпавіча С.-К. Скончыў Нежынскі ліцэй. На ваеннай, потым на дзяржаўнай службе. Губернскі ляснічы ў Віцебску (1860). Сакратар Віцебскага статкамітэта (1863).
Аўтар 159 прац і публікацый, з іх 33 былі прысвечаны пераважна ўкраінскай, 126 — пераважна беларускай тэматыцы, найбольш Віцебшчыне (1862—1891). Першае даследаванне — «Статыстычнае апісанне Віцебскай губерні ў лясных адносінах» («Труды вольного экономического общества», 1862). У кола тэм уваходзілі гісторыя Віцебскай губерні, яе археалогія, статыстыка тагачаснай Віцебшчыны і статыстыка мінулых гадоў, развіццё народнай адукацыі ў краі, фабрычна-заводскай прамысловасці, клімат, геалогія і карысныя выкапні, этнаграфія, статыстыка здарэнняў на Віцебшчыне за розныя гады і пад.
Даследчык апісаў многія старажытнасці Віцебшчыны, напр., рэшткі крэпасці ля Азярышча, сабраў цікавую ўласную калекцыю. Апублікаваў апісанне археалагічных помнікаў Гарадоцкага павета, кнігу пра археалагічныя старажытнасці Віцебскага края (1867, упершыню ў Беларусі). Сабраў і сістэматызаваў вялікую колькасць матэрыялу па Віцебскім краі ў грунтоўнай кнізе «Беларускія старажытнасці» (СПб., 1890), вельмі станоўча адзначанай на 9 археалагічным з’ездзе А. П. Смародскім (Вільня, 1893).
Укладальнік і рэдактар 8 тамоў памятных кніжак Віцебскай губерні (1863—1867, 1869, 1878, 1881), памятнай кніжкі Віленскага генерал-губернатарства і адрас-каляндар на 1868 год, зборнік «У памяць першага рускага статыстычнага з’езда 1870 г.».
- Этнаграфічная карта Віцебскай губерні, складзеная Аляксандрам Семянтоўскім у 1871 г. Размешчана ў яго кнізе «Этнографический обзор Витебской губернии» (1872 г.)
Гл. таксама
Зноскі
- Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.