From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Віктаравіч Ждановіч (24 чэрвеня 1964, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].
Аляксандр Ждановіч | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Аляксандр Віктаравіч Ждановіч |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск, СССР |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1982 — нашы дні |
Тэатр | НАДТ імя М. Горкага |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0955562 |
У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасля арышту ў лістападзе 2020 г.[4][5] Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[6].
Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатра лялек. Маюць двух сыноў[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.