From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Васілевіч Мядзведзь (16 верасня 1937[1][2], Белая Царква, Кіеўская вобласць — 2 верасня 2024[3], Мінск) — беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба), прафесар (1976).
Аляксандр Васілевіч Мядзведзь | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спартыўная барацьба[d] |
Нарадзіўся |
16 верасня 1937[1][2] |
Памёр |
2 верасня 2024[3] (86 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Трэнер | Pavel Grigoryev[d] і Q28500489? |
Рост | 190 см |
Вага | 120 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 16 верасня 1937 года ў г. Белая Царква Кіеўскай вобласці.
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1965).
Выступаў у волнай барацьбе ў паўцяжкай і цяжкай вазе. Чэмпіён XVIII, XIX і XX Алімпійскіх гульняў (1964, Токіа; 1968, Мехіка; 1972, Мюнхен). Чэмпіён свету (1962, 1966, г. Таліда, ЗША; 1963, 1971, Сафія; 1967, Дэлі; 1969, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна; 1970, г. Эдмантан, Канада). Чэмпіён Еўропы (1966, г. Карлсруэ, Германія; 1968, г. Скоп’е, Македонія; 1972, г. Катавіцы, Польшча). Чэмпіён СССР (з 1961 па 1963 і з 1966 па 1970).
З 1972 года — трэнер зборнай каманды СССР, з 1980 — галоўны трэнер зборных каманд Беларусі па вольнай барацьбе.
З 1981 года — прэзідэнт нацыянальнай федэрацыі вольнай і грэка-рымскай барацьбы, з 1992 года — Федэрацыі барацьбы Беларусі. З 1991 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
Сааўтар цыкла прац, у т. л. падручніка «Фізічнае выхаванне студэнтаў асноўнага аддзялення» і комплекса вучэбна-метадычных дапаможнікаў па тэорыі і методыцы фізічнага выхавання.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў пратэстаў у 2020 годзе[4][5].
Памёр 2 верасня 2024 года[6]..
З 1970 года ў Беларусі праводзіўся традыцыйны міжнародны турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Мядзведзя (катэгорыя Гран-пры). З 2024 года праходзіць міжнародны турнір памяці Аляксандра Мядзведзя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.