![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Alaksandar_Aginski._%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BA%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D0%25B0%25D1%2580_%25D0%2590%25D0%25B3%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528L._Willatz%252C_1667%2529.jpg/640px-Alaksandar_Aginski._%25D0%2590%25D0%25BB%25D1%258F%25D0%25BA%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B4%25D0%25B0%25D1%2580_%25D0%2590%25D0%25B3%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%2528L._Willatz%252C_1667%2529.jpg&w=640&q=50)
Аляксандр Агінскі
(1585—1667) кашталян троцкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Агінскі (каля 1585 — 1667) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Хуткія факты Аляксандр Агінскі, Кашталян троцкі ...
Аляксандр Агінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Партрэт Аляксандра Агінскага з панегірыка, 1667 | |||||||
![]() Герб «Агінец» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Анзельм Вільчак | ||||||
Пераемнік | Ян Себасцьян Кэнштарт | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Масальскі | ||||||
Пераемнік | Гедэон Раецкі | ||||||
Нараджэнне | каля 1585 | ||||||
Смерць | 1667[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Агінскія | ||||||
Бацька | Багдан Агінскі | ||||||
Маці | Раіна з Валовічаў[d] | ||||||
Жонка |
1) Аляксандра Шэмет 2) Кацярына Палубінская |
||||||
Дзеці |
ад першага шлюбу: Ян, Багдан ад другога шлюбу: Марцыян Аляксандр, Аляксандра Канстанцыя, Тэадора |
||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | ротмістр |
Закрыць
Харунжы троцкі ў 1626—1636, харунжы надворны літоўскі ў 1636—1645, ваявода менскі ў 1645—1649 і кашталян троцкі з 1649, староста рагачоўскі; пасол на соймы 1623, 1626, 1632, 1633, 1635, 1643, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1619.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9a/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%B1_%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0_%D0%90%D0%B3%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%281648%29.jpg)
Удзельнічаў у Кірхгольмскай бітве ў 1605, бітвах пад Смаленскам у 1611 і 1633, Хоцінскай бітве ў 1621.
Актыўны дзеяч праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага брацтва. У 1612 падпісаў акт фундацыі праваслаўнай шляхты Менскага Петрапаўлаўскага манастыра. Аляксандр Агінскі быў апошнім праваслаўным (і ўвогуле некаталіцкім) сенатарам Рэчы Паспалітай.
Валодаў шматлікімі маёнткамі, у тым ліку Еўем.