From Wikipedia, the free encyclopedia
Альянта Мойсэс Умала Таса (ісп.: Ollanta Moisés Humala Tasso; нар. 26 чэрвеня 1962) — перуанскі вайсковец і палітык, прэзідэнт Перу (2011—2016).
Альянта Умала | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Ollanta Moisés Humala Tasso | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алан Гарсія | ||||||
Пераемнік | Педра Пабла Кучынскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фернанда Луга | ||||||
Пераемнік | Дэзі Баўтэрсэ | ||||||
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1962[1][2][…] (62 гады) |
||||||
Бацька | Isaac Humala[d] | ||||||
Жонка | Nadine Heredia[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Peruvian Army[d] | ||||||
Званне | падпалкоўнік[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | ollantapresidente.pe | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і ідэолага індзейскага нацыяналізму Ісака Умалы. Атрымаў вайсковую адукацыю, удзельнічаў у вайсковым канфлікце супраць камуністычнай мааісцкай арганізацыі Sendero Luminoso і вайне супраць Эквадора (1995 год). У 2000 годзе узначаліў паўстанне супраць аўтарытарнага прэзідэнта Альберта Фухіморы, якое было хутка падаўлена, а Умала быў накіраваны вайсковым аташэ ў Францыю і Паўднёвую Карэю. У 2005 годзе яго брат Антаўра ўзначаліў яшчэ адно няўдалае паўстанне ў Андаўайласе, пасля чаго Альянта канчаткова звольніўся з вайсковай службы ў званні падпалкоўніка. У кастрычніку 2005 года Умала стварыў Перуанскую нацыяналістычную партыю, праграма якой — сінтэз ідэй сацыяльнай справядлівасці, індзейскага нацыяналізму і лацінаамерыканскай інтэграцыі. У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, але набравў 45,5 % галасоў і саступіў Алану Гарсіі ў другім туры. На прэзідэнцкіх выбарах 2011 года атрымаў 31,76 % галасоў у першым туры і 51,54 % — у другім.
Паміж выбарамі 2006 і 2011 Умала адыйшоў ад радыкальных поглядаў да памяркоўных, ад падтрымкі Уга Чавеса да яго крытыкі, ад патрабаванняў шырокай нацыяналізацыі да абяцанняў спрыянню ліберальнай мадэлі эканомікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.