пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі; вядомы як Алесь Савіцкі; 8 студзеня 1924, Полацк — 5 кастрычніка 2015) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987).
Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2015 (91 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Кірунак |
дакументальная проза дзіцячая літаратура |
Жанр | раман, аповесць[d] і аповесць |
Мова твораў | беларуская, руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі.
З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гадах — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены.
Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 годзе — аспірантуру пры ім. У 1961—1962 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 гадах — вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969—1973 гадах загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.
Член Саюза пісьменнікаў СССР і СП БССР з 1961 года[1].
Памёр 5 кастрычніка 2015 года[2]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[1].
Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1943 года (Ветрынскі раён, газета «Чырвоная звязда»). Першы празаічны твор апублікаваны ў 1948 годзе (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»). Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцяў для дзяцей. Шэраг твораў перакладзены на рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, славацкую мовы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.