From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Сяргеевіч Гайдукевіч (нар. 26 сакавіка 1977, Мінск) — беларускі палітычны дзеяч. Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі (з 2019 года). Падпалкоўнік міліцыі.
Алег Сяргеевіч Гайдукевіч | |
---|---|
Нараджэнне |
26 сакавіка 1977 (47 гадоў) |
Бацька | Сяргей Гайдукевіч |
Партыя | |
Адукацыя | |
Ваенная служба | |
Званне |
падпалкоўнік міліцыі |
Узнагароды |
У 1998 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Правазнаўства», мае кваліфікацыю юрыста. У 2018 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны».
Працаваў оперупаўнаважаным, старшым оперупаўнаважаным АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска , старшым оперупаўнаважаным аддзела цяжкіх злачынстваў УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама, намеснікам начальніка АБЭЗ Партызанскага РУУС г. Мінска , начальнікам АБЭЗ Фрунзенскага РУУС г. Мінска , першым намеснікам начальніка, начальнікам Партызанскага РУУС г. Мінска, начальнікам Фрунзенскага РУУС г. Мінска, намеснікам старшыні.
У 2019 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, у 2024 годзе — дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.
Удзельнічаў у кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года. Яго ініцыятыўная група была адной з 15 зарэгістраваных, у яе запісаліся 4034 чалавекі — гэта была трэцяя па масавасці група пасля груп Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Бабарыкі.
Неўзабаве пасля рэгістрацыі групы 26 мая заявіў, што здымаецца з выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі, бо «нельга дапусціць злому краіны». Ён дадаў, што не можа «быць прастытуткай», а будзе «адстойваць свае перакананні»[1]. 14 ліпеня стаў даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі[2].
У пачатку верасня 2020 года выбаршчыкі Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі палічылі, што «дэпутат бяздзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбаршчыкаў». Але гэта не дапамагло яго зняць[3].
У лютым 2021 года выступіў з ініцыятывай прыняцця закона аб так званых замежных агентах, які разглядаецца крытыкамі як патэнцыйны сродак ціску на праваабаронцаў і іншадумцаў з боку рэжыму Лукашэнкі[4][5].
Неаднаразова выступаў у СМІ ў абарону рэжыму Лукашэнкі і з ачарненнем дэмакратычнай апазіцыі[6]. Называў «спробай дзяржаўнага перавароту» масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і супраць гвалту карніцкіх структур органаў рэжыму Лукашэнкі ў адносінах да іншадумцаў[7].
4 мая 2021 года ў тэлевізійным эфіры пагражаў лідарам апазіцыі, якія знаходзяцца ў эміграцыі, арыштам[8]. Пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair 4978 у Мінску і затрымання блогера Рамана Пратасевіча, які ляцеў гэтым рэйсам, публічна пахваліў спецслужбы рэжыму Лукашэнкі і паўторна прапанаваў гвалтоўна выкрадаць лідараў апазіцыі з замежжа[9].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Першамайскай акругі № 108. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[10].
21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[11]. Паводле рашэння ЕС, Гайдукевіч «рабіў публічныя заявы, вітаючы перанакіраванне пасажырскага рэйса FR4978 у Мінск 23 мая 2021 года. Гэта палітычна матываванае рашэнне было прынята без належнага абгрунтавання і было накіравана на арышт і затрыманне апазыцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі і з’яўляецца формай рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі»[12]. Акрамя таго, Гайдукевіча ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[13], Канада[14], Швейцарыя[15][16]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[17]. У маі 2023 года Еўрапейскі суд адхіліў пазоў Гайдукевіча, які патрабаваў зняцця санкцый ЕС[18].
9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[19][20].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.