![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Akkulturationsformen.jpg/640px-Akkulturationsformen.jpg&w=640&q=50)
Акультурацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акультурацыя (лац.: acculturare — ад лац. ad — да і cultura — адукацыя, развіццё) — працэс узаемаўплыву культур (абмен культурнымі асаблівасцямі), успрымання адным народам цалкам ці часткова культуры іншага народа. Пры гэтым арыгінальныя культурныя мадэлі адной ці абедзвюх груп могуць быць зменены, але і групы па-ранейшаму розныя. Варта адрозніваць акультурацыю і асіміляцыю, пры якой адбываецца поўная страта адным народам сваёй мовы і культуры пры кантакце з іншым, больш дамінантным. Пры гэтым, несумнеўна, акультурацыя можа быць першай ступенню на шляху да поўнай асіміляцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Akkulturationsformen.jpg/640px-Akkulturationsformen.jpg)