![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Cuneiform_script.jpg/640px-Cuneiform_script.jpg&w=640&q=50)
Акадская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акадская мова (трансліт. акад.: Lišānum akkadītum, па назве г. Акад), або асіра-вавілонская мова, — адна з самых старажытных семіцкіх моў, якая ўтварае іх паўночную або паўночна-ўсходнюю групу (магчыма, разам з эблаіцкай); размоўная мова трох народаў, якія засялялі тэрыторыю Старажытнай Месапатаміі — акадцаў, вавіланян і асірыйцаў. Для пісьмовай фіксацыі акадскай мовы ўжываўся славесна-складовы клінапіс, запазычаны ў шумераў. Найстаражытнейшы акадскі помнік датуецца XXV стагоддзем да н. э., пазнейшыя — I стагоддзем; у апошнія стагоддзі свайго існавання акадская мова, выцесненая арамейскай, выкарыстоўвалася толькі ў некалькіх гарадах Вавілоніі.
Хуткія факты Акадская мова, Саманазва ...
Акадская мова | |
---|---|
Саманазва | lišānum akkadītum |
Краіны | — |
Рэгіёны | Старажытная Месапатамія |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Вымерла | к пачатку I тысячагоддзя н. э. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | клінапіс |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | акк 028 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | akk |
ISO 639-3 | akk |
IETF | akk |
Glottolog | akka1240 |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Cuneiform_script.jpg/640px-Cuneiform_script.jpg)