Айчынны фронт (Аўстрыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Айчынны фронт (ням.: Vaterländische Front) — ультраправая аўстрафашысцкая палітычная партыя, заснаваная ў 1933 годзе Энгельбертам Дольфусам. Фронт павінен быў «быць носьбітам ідэі аўстрыйскай дзяржавы» і «палітычна аб'яднаць усіх грамадзян Аўстрыі»[1]. Іншы варыянт перакладу назвы — Патрыятычны фронт. Пасля забароны ўсіх іншых палітычных партый і ліквідацыі парламенцкай дэмакратыі, Айчынны фронт займаў манапольнае становішча ў аўстрыйскай палітыцы.
Айчынны фронт | |
---|---|
ням.: Vaterländische Front | |
Лідар | Курт Шушніг |
Заснавальнік | Энгельберт Дольфус |
Дата заснавання |
|
Дата роспуску | 13 сакавіка 1938 |
Штаб-кватэра | Вена |
Краіна | |
Ідэалогія | карпаратывізм, аўстрыйскі нацыяналізм, каталіцкі фундаменталізм |
Саюзнікі і блокі | «Аўстрыйскія маладыя людзі» |
Маладзёжная арганізацыя | Österreichisches Jungvolk[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нягледзячы на намаганні Дольфуса, партыя так і не стала па-сапраўднаму масавым рухам. Хоць да канца 1937 года яе фармальнымі членамі былі каля 3 млн. чалавек (з 6,5 млн насельніцтва Аўстрыі), гэтая партыя не здолела заручыцца падтрымкай сваіх палітычных апанентаў як з колаў сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі, так і з нацысцкай партыі). Партыя была забароненая пасля аншлюсу (далучэння Аўстрыі да Германіі) у сакавіку 1938 года, і (у адрозненне ад сацыял-дэмакратычнай партыі) не была адноўлена пасля разгрому нацыстаў у 1945 годзе.