![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Une_guelta%252C_pr%25C3%25A8s_d%2527Oubankort_dans_l%2527Adrar_des_Ifoghas.jpg/640px-Une_guelta%252C_pr%25C3%25A8s_d%2527Oubankort_dans_l%2527Adrar_des_Ifoghas.jpg&w=640&q=50)
Адрар-Іфарас
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Адрар.
Адра́р-Іфара́с (Іфарас; Adrar des Iforas) — пласкагор'і у паўночнай Афрыцы, на поўдні пустыні Сахары, на мяжы Малі і Алжыра.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Une_guelta%2C_pr%C3%A8s_d%27Oubankort_dans_l%27Adrar_des_Ifoghas.jpg/320px-Une_guelta%2C_pr%C3%A8s_d%27Oubankort_dans_l%27Adrar_des_Ifoghas.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Kidal.jpg/640px-Kidal.jpg)
Вышыня плато складае да 890 м.
Пласкагор'і складзены дакембрыйскімі крышталічнымі пародамі, галоўным чынам гранітамі. Па далінах вадзі, якія захоўваюць грунтовыя воды, — расліннасць засушлівай саванны з удзелам ксерафітных траваў (дзікае проса і інш). На вяршынях — горныя пустыні з рэдкімі ксерафітнымі акацыямі. У аазісах развіта земляробства (пшаніца, тытунь, перац, цыбуля). Разводзяць вярблюд аў і зебу.