А́да (Адольф Георгіевіч) Ва́бэ (эст.: Ado Vabbe, Adolf Vabbe; 19 сакавіка 1892, г. горад Тапа, Эстонія — 20 красавіка 1961, Тарту, Эстонія) — эстонскі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Эстоніі (1946).
Ада Вабэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1892[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1961[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, настаўнік, графік |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
У 1900 годзе сям'я будучага мастака перасялілася ў Нарву. Там Вабэ вучыўся ў гарадской школе. Ён пазнаёміўся з Глафірай Лаўраўцовай, вядомым у Нарве калекцыянерам мастацтва. Лаўраўцова дапамагла Вабэ працягнуць адукацыю ў Рызе і Мюнхене.
У Рызе Вабэ вучыўся ў гарадской мастацкай школе і працаваў у тэатры рабочым сцэны і дэкаратарам. У Рыжскай школе дамінаваў рэалізм, але ўжо распаўсюдзіліся мадэрн і імпрэсіянізм.
З 1911 па 1913 год Вабэ навучаўся ў Мюнхене, у студыі Антона Ажбэ, у 1914 — падарожнічаў у Італіі, у 1915—1916 працаваў у Маскве. У 1917 годзе быў выкладчыкам малявання ў Нарве ў школе ў фабрыкі Крэнгальма. У 1918—1919 выкладаў у Таліне ў гімназіі Вестгальма і на курсах настаўнікаў Міністэрства адукацыі. Быў членам Саюза мастакоў Эстоніі.
Ада Вабэ з'яўляецца адным са стваральнікаў таварыства мастакоў Палас і аднайменнай мастацкай школы (у Тарту), у якой затым выкладаў і дзе быў дырэктарам у 1926—1929 гады. Вучні Вабэ: Айна Бах-Лійманд, Андрус Ёхані, Эльмар Кітс і іншыя — усяго 28 маладых мастакоў. Нягледзячы на свой замкнёны і дзёрзкі характар, ён быў папулярны сярод вучняў.
У 1920—1930 гадах Вабэ мала экспанаваўся; у 1938 у Таліне адбылася самая буйная выстаўка яго прац, у тым жа годзе ён атрымаў тытул прафесара.
У 1940—1941 гадах выкладаў у Вышэйшым мастацкім вучылішчы імя К. Мягі, у 1944—1950 гадах у мастацкім інстытуце ў Тарту. У 1946 годзе атрымаў званне Заслужанага дзеяч мастацтваў Эстонскай ССР.
Працы Вабэ паваенных гадоў не адпавядалі савецкай рэальнасці і патрабаванням сацыялістычнага рэалізму. У 1948 годзе ён быў выгнаны з Саюза мастакоў, а ў 1950 — звольнены з інстытута. У 1953—1956 гадах узначаліў эксперыментальную графічную майстэрню ў Таліне. 1955—1961 гады былі творча прадуктыўныя, але ў выстаўках Вабэ больш да самай сваёй смерці не ўдзельнічаў.
Творчасць
У творчасці прыкметны ўплыў імпрэсіянізму і футурызму: «У кавярні» (1918), «Рачны порт» (1938) і інш. Працаваў у галіне кніжнай графікі: «Чалавек і сфінкс» І. Барбаруса (1919), «Песня песень» Саламона (1932) і інш.
Зноскі
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.