міністр замежных спраў Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Адам Ежы (Адам Юрый) Чартары́йскі (14 студзеня 1770, Варшава — 15 ліпеня 1861) — польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік. У сваіх справах намагаўся аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года.
Адам Ежы Чартарыйскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Adam Jerzy Czartoryski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Раманавіч Варанцоў | ||||||
Пераемнік | Андрэй Якаўлевіч Будберг | ||||||
Нараджэнне |
14 студзеня 1770[1][2][…] |
||||||
Смерць |
15 ліпеня 1861[1][2][…] (91 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Чартарыйскія | ||||||
Бацька | Адам Казімір Чартарыйскі | ||||||
Маці | Ізабела з Флемінгаў | ||||||
Жонка | Ганна Сафія з Сапегаў[d][4] | ||||||
Дзеці | Уладзіслаў Чартарыйскі, Вітольд Чартарыйскі[d] і Ізабела Альжбета з Чартарыйскіх[d] | ||||||
Член у | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра.
Атрымаў выдатную адукацыю (сярод яго настаўнікаў былі паэты Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін). Падарожнічаў па Чэхіі, Германіі, Францыі, Англіі, Шатландыі.
Удзельнічаў у абарончай вайне супраць Расіі (1792), потым эмігрыраваў. Каб захаваць маёнткі ад канфіскацыі расійскімі ўладамі, Чартарыйскія былі вымушаны паслаць у Пецярбург Адама Ежы і яго брата Канстанціна Адама як заложнікаў. Быў запісаны ў конна-гвардзейскі полк, у 1796 годзе стаў камер-юнкерам і ад’ютантам вялікага князя Аляксандра Паўлавіча (будучы імператар Аляксандр I), з якім пасябраваў. У 1799 годзе прызначаны пасланнікам у Сардзінію. Пасля ўступлення на трон Аляксандра I (1801) выкліканы ў Пецярбург і стаў адным з бліжэйшых дарадцаў імператара. З 1802 года таварыш міністра, у 1804—1806 гадах міністр замежных спраў Расійскай імперыі. Як куратар Віленскай навучальнай акругі (1803—1824) заахвочваў стварэнне сеткі польскамоўных школ — асяродка выхавання моладзі ў польскім патрыятычным духу.
Ідэйны натхняльнік 3-й антыфранцузскай кааліцыі, распрацаваў яе палітычную канцэпцыю. Дзякуючы яму Расія заключыла саюз з Аўстрыяй і абвясціла вайну Напалеону I (1805). Склаў план пасляваеннай перабудовы Еўропы, які прадугледжваў аднаўленне Рэчы Паспалітай у палітыка-дынастычнай уніі з Расійскай імперыяй. На аўдыенцыі 5(17) красавіка 1810 года выклаў план адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Выступаў супраць неадкладнай рэалізацыі плана Агінскага (1811), адмоўна ставіўся да «літоўскіх» планаў цара.
У час вайны 1812 года выехаў у Карлсбад, потым у Вену. У лістах да Аляксандра I прапаноўваў аднавіць Польскае каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае ў іх старажытных межах, з мадыфікаванай Канстытуцыяй 3 мая (1791), Статутам Вялікага Княства Літоўскага, 100-тысячным войскам. Пасля разгрому Напалеона і заняцця расійскім войскам Варшаўскага княства ўдзельнічаў у арганізацыі там новай адміністрацыі. Дарадца імператара Аляксандра I па польскім пытанні на Венскім кангрэсе, рэдактар Канстытуцыі Каралеўства Польскага. Атрымаў пасаду сенатара-ваяводы і члена Адміністрацыйнай рады ў Варшаве.
Карыстаючыся блізкасцю да імператара, у 1823 годзе паспрабаваў умяшацца ў справу зняволеных філаматаў. Не дамогшыся вынікаў, падаў у адстаўку з пасады куратара Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі Мікалая I.
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў узначаліў Нацыянальны ўрад узначальваў Сенат і кансерватыўны Нацыянальны ўрад у Варшаве, перашкаджаў правядзенню сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў. Пасля серыі ваенных няўдач лічыў немэтазгодным працягваць баявыя дзеянні супраць Расіі, а раіў дамагацца захавання ў Каралеўстве Польскім канстытуцыйных свабод пад скіпетрам Габсбургаў, Гогенцолернаў і нават Раманавых шляхам дыпламатычных дэмаршаў да заходнееўрапейскіх краін.
З 1831 года ў эміграцыі. Спачатку эмігрыраваў у Англію, пасля ў Францыю. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены княжацкага тытула і дваранскай годнасці ў Расійскай імперыі. Яго парыжская рэзідэнцыя («Атэль Ламбер»), стала цэнтрам канспіратыўнай дзейнасці кансерватыўна-манархічнай плыні польскай палітычнай эміграцыі. Развіваў праграму аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай пры падтрымцы заходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак быў праціўнікам самастойнага польскага нацыянальна-вызваленчага руху і рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Развіваў ідэі славянскага федэралізму (без Расіі). Наладзіў сувязі з каўказскімі горцамі, румынамі, сербамі, Турцыяй, выступаў за дзяржаўную незалежнасць балканскіх народаў ад Турцыі, Аўстрыі і Расіі. Падтрымліваў рэвалюцыйныя рухі 1848—1849 гадоў у еўрапейскіх дзяржавах. Мецэнат літаратуры і навукі, у эміграцыі арганізаваў літаратурнае, навуковае, педагагічнае, дабрачыннае таварыствы. Аўтар палітычных і публіцыстычных твораў, успамінаў, навуковых даследаванняў, вершаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.