Агульнарасійскае галасаванне па папраўках да Канстытуцыі Расіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агульнарасійскае галасаванне па папраўкам да Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі (руск.: Общероссийское голосование по поправкам к Конституции Российской Федерации) прайшло з 25 чэрвеня па 1 ліпеня 2020 года. Па выніку 77,92 % грамадзян, якія галасавалі, выказаліся «за», 21,27 % — «супраць». Яшчэ 0,81 % галасоў прызнаны несапраўднымі.
Агульнарасійскае галасаванне па папраўках да Канстытуцыі Расіі | ||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вы ўхваляеце змены ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі?
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Крыніца: ЦВК Расіі Архівавана 23 снежня 2021. |
У студзені 2020 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў змяніць Канстытуцыю краіны і ўнёс у Дзяржаўную думу адпаведны законапраект[1]. Пасля, у сакавіку ён быў прыняты (Закон аб папраўцы ад 2020/03/14 № 1-ФКЗ «Аб удасканаленні рэгулявання асобных пытанняў арганізацыі і функцыянавання публічнай улады»)[2].
Згодна з артыкулам 3 (пункт 5) Закона[2], як і прапаноўваў кіраўнік дзяржавы[3], карэктывы ўступяць у сілу ў выпадку іх ухвалення на агульнарасійскім галасаванні (калі за іх прагаласуе больш за палову грамадзян, якія прынялі ўдзел у плебісцыце).
На галасаванне вынесена пытанне: «Вы ўхваляеце змены ў Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі?»[4].
Усе 206 паправак закраналі главы 3—8 Асноўнага дакумента (аб федэратыўным ладзе, прэзідэнце, парламенце, урадзе, судовай уладзе і пракуратуры, мясцовым самакіраванні)[5][6]. Яны маглі быць зменены прыняццем спецыяльнага закона, які прайшоў праз Федэральны сход, і ўхваленага двума трацінамі рэгіянальных заканадаўчых органаў[7].
У папраўках замацоўваліся сацыяльныя гарантыі грамадзян. У Канстытуцыі ўпершыню былі згаданыя, напрыклад, шлюб — саюз мужчыны і жанчыны, вера ў Бога, а таксама Дзяржсавет (яго роля ўзмацнілася). Рускі народ названы дзяржаваўтвараючым (па прыкмеце выкарыстання рускай мовы). Умацаваўся інстытут прэзідэнцтва. Са становішча, якое абмяжоўвае час праўлення «двума тэрмінамі запар»[8], выключана слова «запар». Пры гэтым у дачыненні да тэрмінаў дзеючага кіраўніка дзяржавы Уладзіміра Пуціна адбылося «абнуленне», якое дазволіла яму вылучацца на гэтую пасаду яшчэ на два разы і ў выпадку перамогі на наступных выбарах — у 2024 і 2030 гадах — кіраваць краінай да 2036 года, чатыры перыяды адзін за адным. Фіксуецца права Канстуцыйнага суда блакаваць выкананне рашэнняў міжнародных арганізацый па матывах неканстытуцыйнасці такіх рашэнняў (орган валодае дадзеным паўнамоцтвам з 2015 года)[9][10][11][12][13][14].
Вочнае галасаванне на ўчастках прайшло з 25 чэрвеня па 1 ліпеня, пры гэта 1 ліпеня аб’яўлена выхадным днём як уласна дата галасавання. Жыхары Масквы і Ніжагародскай вобласці, па прычыне распаўсюджвання ў гэтых рэгіёнах пандэміі каранавіруса, па жаданні маглі ўдзельнічаць у мерапрыемстве дыстанцыйна — з 25 па 30 чэрвеня[15][16].