Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўная Ду́ма (у сродках масавай інфармацыі ўжываецца таксама скарачэнне Дзяржду́ма) — адна з палат Федэральнага сходу[1][2] — парламента Расійскай Федэрацыі.
Дзяржаўная Дума | |
---|---|
VI скліканне | |
Тып | |
Тып | Ніжняя палата Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі |
Кіраўніцтва | |
Старшыня |
Сяргей Яўгенавіч Нарышкін, Адзіная Расія з 21 снежня 2011 года |
Структура | |
Членаў | 450 |
Фракцыі |
|
Выбары | |
Сістэма галасавання | абіраецца грамадзянамі на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні |
Апошнія выбары | 18 верасня 2016 года |
Зала пасяджэнняў | |
Сайт | |
www.duma.gov.ru |
Прававы статус Дзяржаўнай Думы вызначаны ў пятай главе Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3].
Дзяржаўная Дума складаецца з 450 дэпутатаў[2]. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы можа быць абраны грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які дасягнуў 21 года і мае права ўдзельнічаць у выбарах (прычым адна і тая ж асоба не можа быць адначасова дэпутатам Дзяржаўнай Думы і членам Савета Федэрацыі)[4]. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы першага склікання мог адначасова з’яўляцца член Урада Расійскай Федэрацыі (паводле пераходных палажэнняў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі).
Працу Дзяржаўнай Думы ўзначальваюць старшыня і яго намеснікі.