Агра
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агра (англ.: Agra, хіндзі: आगरा, урду: آ گرہ) — горад на поўначы Індыі, у штаце Утар-Прадэш. З 1528 па 1658 быў сталіцай імперыі Маголаў. Зараз з’яўляецца адным з найбуйнейшых турыстычных цэнтраў Індыі — дзякуючы збудаванням эпохі імперыі Маголаў і, у прыватнасці, Тадж-Махала, Форта Агры і Фатэхпур-Сікры. Агра знаходзіцца на беразе ракі Джамны. З насельніцтвам 1,7 млн чалавек (2010) Агра займае 19-е месца ў краіне па колькасці жыхароў.
Горад
Агра
आगरा آ گرہ
| ||||||||||||||||||||||
Агра ўпершыню ўпамінаецца ў старажытным эпасе «Махабхарата» пад назвай Агравана. Вядомае апісанне персідскім паэтам 11 стагоддзя Масудам Сад Сальманам асады Агры султанам Махмудам Газневі. Султан Сікандар Лодзі перанёс сваю сталіцу з Дэлі ў Агру ў 1506. У 1526 Агру захапіў Бабур; у яго кіраванне ў Агры з’явіліся першыя ўмацаванні. У другой палове 16 стагоддзя Агра стала сталіцай імперыі Вялікіх Маголаў; пачалася эпоха росквіту Агры; ў горадзе налічвалася больш за 500 тыс. жыхароў, была выбудаваная крэпасць на правым беразе Джамны. Аднак ў 1658 Аўрангзеб перанёс сталіцу ў Аўрангабад, і пачаўся перыяд заняпаду Агры.
Узвышэнне Агры пачалося у перыяд брытанскага панавання, але цяпер не як палітычнага і адміністрацыйнага, а як гандлёвага цэнтра рэгіёна. Пачала развівацца прамысловасць, горад быў звязаны чыгункай з Дэлі, Бенарэсам і Калькутай.
Сучасная Агра — буйны транспартны вузел, цэнтр лёгкай і харчовай прамысловасці, металаапрацоўкі. Развітыя кустарныя промыслы.
Універсітэт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.