Аганья
сталіца Гуама, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
сталіца Гуама, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Аганья[1] (англ. і ісп. Agaña /əˈɡɑːnjə/, сучасная назва — Хагатна чамор. Hagåtña [həˈɡɑtɲə][2]) — другая па велічыні вёска, сталіца Гуама.
Вёска
Аганья
чамор. Hagåtña
| ||||||||||||||||||||||||
Першыя паселішчы чамора на гэтым месцы з'явіліся каля 500 года нашай эры. У 1668 годзе іспанцамі было заснавана паселішча і пабудаваная першая каталіцкая царква на востраве. У 1898 годзе пасля іспана-амерыканскай вайны Філіпіны і Гуам адышлі да амерыканцаў.
У 1940 годзе насельніцтва ўзрасло прыблізна да 10 тысяч жыхароў, што тады складала каля паловы колькасці ўсяго вострава.
8 снежня 1941 Гуам быў акупаваны японскімі захопнікамі. Пры вызваленні Гуама ў 1944 годзе Аганья моцна пацярпела ад амерыканскіх ваенных бамбардзіровак. Мноства жыхароў пакінула паселішча і перасялілася ў іншыя часткі вострава.
Аснову эканомікі вёскі, як і ўсяго вострава, складае турызм, прычым каля 90% турыстаў складаюць японцы. Будаўніцтва гатэляў і месцаў адпачынку згубна ўплывае на прыроду заліва, на беразе якога размяшчаецца Яганья.
Таксама ў сталіцу паступаюць адлічэнні за амерыканскую базу, якая займае прыкладна 30% тэрыторыі Гуама.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.