Тып «Эсэкс» (англ.: Essex class) — серыя цяжкіх ударных авіяносцаў ЗША перыяду Другой сусветнай вайны. Спраектаваны ў 1938—1940 гадах, пры гэтым першапачаткова меркавалася пабудаваць толькі адзін карабель гэтага тыпу, у дадатак да авіяносцаў тыпу «Ёрктаўн». Аднак ужо неўзабаве былі замоўлены яшчэ два, а ўступленне ЗША ў вайну ў снежні 1941 года запатрабавала масавага будаўніцтва авіяносцаў, у якасці якіх, як найбольш сучасны, быў абраны тып «Эсэкс». Агулам, з 1940 па 1945 былі пабудаваны 24 авіяносцы тыпу «Эсэкс», што зрабіла іх найбольш шматлікай серыяй авіяносцаў у гісторыі, не лічачы эскортных, а таксама найбольш шматлікай серыяй ваенных караблёў водазмяшчэннем звыш 20 000 т.
Авіяносцы тыпу «Эсэкс» | |
---|---|
англ.: Essex class | |
Праект | |
Краіна | |
Аператары | |
Гады будаўніцтва | 1941—1950 |
Гады ў страі | 1942—1991 |
Запланавана | 32 |
Пабудавана | 24 |
У страі | зняты з узбраення |
Захавана |
|
Адменена | 8 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Водазмяшчэнне |
23 785 т сухое 26 669 т стандартнае 34 881 т поўнае |
Даўжыня | 265,9 м |
Шырыня | 45,0 м |
Вышыня | 24,9 м ад кіля да палётнай палубы |
Асадка | 8,4 м пры поўным водазмяшчэнні |
Браніраванне |
пояс: 64—102 мм траверзы: 102 мм палуба: 64+37 мм румпельнае аддзяленне: 64—102 мм дах баявой рубкі: 37 мм кажухі кабеляў і элеватараў: 25—64 мм |
Рухавікі |
8 вадатрубавых катлоў тыпу «Бабкак—Уілкакс» 4 турбіны тыпу «Весцінгаўз» |
Магутнасць | 150 000 л. с. |
Рухавік | 4 вяслярных шрубы |
Хуткасць ходу | 33 вузла максімальная |
Далёкасць плавання | 15 000 міль на 15 вузлах |
Экіпаж | штатна 2386 чалавек, у тым ліку 215 афіцэраў, рэальна да 3106 чалавек, у тым ліку 226 афіцэраў |
Узбраенне | |
Радыёлакацыйнае ўзбраенне |
РЛС выяўлення паветраных цэляў SK і SC-2, 2 РЛС выяўлення надводных цэляў SG |
Зенітная артылерыя |
4 × 2 — 127-мм/38 Mk.12 4 × 1 — 127-мм/38 Mk.12 8 × 4 — 40-мм «Бофарс» Mk.2 46 × 1 — 20-мм «Эрлікан» Mk.4 |
Авіяцыйная група | 91—103 самалёта |
Першы з авіяносцаў тыпу «Эсэкс» уступіў у строй у снежні 1942 года, а ў 1943 годзе яны сталі асноўным тыпам цяжкіх авіяносцаў ЗША і актыўна выкарыстоўваліся аж да канца вайны, прычым пры гэтым ніводны з іх не быў страчаны, хоць некалькі з авіяносцаў атрымлівалі сур’ёзныя пашкоджанні. У першыя паваенныя гады 14 з іх былі выведзены ў рэзерв, пры гэтым частка з яго ўжо не выводзілася. У 1949—1953 гадах большасць з іх прайшлі капітальную мадэрнізацыю, пры гэтым мадэрнізаваныя караблі сталі вядомыя таксама як тып «Арыскані», па імі першага з іх, перабудаванага яшчэ на стапелі. У такім выглядзе яны выкарыстоўваліся ў шэрагу паваенных канфліктаў, уключаючы Карэйскую і В’етнамскую войны, але ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х большасць з гэтых маральна састарэлых караблёў была знята з узбраення. Толькі адзін з іх, «Лексінгтан», заставаўся ў страі ў ролі навучальнага авіяносца аж да 1992 года.
Прадстаўнікі
Назва | Нумар | Суднаверф | Закладка | Спуск на ваду | Увядзенне ў строй | Лёс |
---|---|---|---|---|---|---|
Эсэкс Essex |
CV-9 | NNS | 28 красавіка 1941 | 31 ліпеня 1942 | 31 снежня 1942 | зняты з узбраення 30 чэрвеня 1969, пушчаны на злом |
Ёрктаўн Yorktown |
CV-10 | NNS | 1 снежня 1941 | 21 студзеня 1943 | 15 красавіка 1943 | зняты з узбраення 27 чэрвеня 1970, музейны карабель |
Інтрэпід Intrepid |
CV-11 | NNS | 1 снежня 1941 | 26 красавіка 1943 | 16 жніўня 1943 | зняты з узбраення 15 сакавіка 1974, музейны карабель |
Хорнет Hornet |
CV-12 | NNS | 3 жніўня 1942 | 30 жніўня 1943 | 29 лістапада 1943 | зняты з узбраення 26 чэрвеня 1979, музейны карабель |
Франклін Franklin |
CV-13 | NNS | 7 снежня 1942 | 14 кастрычніка 1943 | 31 студзеня 1944 | зняты з узбраення 1 кастрычніка 1964, пушчаны на злом |
Лексінгтан Lexington |
CV-16 | Bethlehem | 15 ліпеня 1941 | 26 верасня 1942 | 17 сакавіка 1943 | зняты з узбраення 8 лістапада 1991, музейны карабель |
Банкер-Хіл Bunker Hill |
CV-17 | Bethlehem | 15 верасня 1941 | 7 снежня 1942 | 24 мая 1943 | зняты з узбраення 1 лістапада 1966, пушчаны на злом |
Уосп Wasp |
CV-18 | Bethlehem | 18 сакавіка 1942 | 17 жніўня 1942 | 24 лістапада 1943 | зняты з узбраення 1 ліпеня 1972, пушчаны на злом |
Бенінгтан Bennington |
CV-20 | верф флоту ў Нью-Ёрку | 15 снежня 1942 | 26 лютага 1944 | 6 жніўня 1944 | зняты з узбраення 15 студзеня 1970, пушчаны на злом |
Бон Ом Рычард Bon Homme Richard |
CV-31 | верф флоту ў Нью-Ёрку | 1 лютага 1943 | 29 красавіка 1944 | 26 лістапада 1944 | зняты з узбраення 2 ліпеня 1971, пушчаны на злом |
Тыкандэрога Ticonderoga |
CV-14 | NNS | 1 лютага 1943 | 7 лютага 1944 | 8 мая 1944 | зняты з узбраення 1 верасня 1973, пушчаны на злом |
Рэндальф Randolph |
CV-15 | NNS | 10 мая 1943 | 29 чэрвеня 1944 | 9 кастрычніка 1944 | зняты з узбраення 13 лютага 1969, пушчаны на злом |
Хэнкак Hancock |
CV-19 | Bethlehem | 26 студзеня 1943 | 24 студзеня 1944 | 15 красавіка 1944 | зняты з узбраення 30 студзеня 1976, пушчаны на злом |
Баксёр Boxer |
CV-21 | NNS | 13 верасня 1943 | 14 снежня 1944 | 16 красавіка 1945 | зняты з узбраення 1 снежня 1969, пушчаны на злом |
Лейтэ Leyte |
CV-32 | NNS | 21 лютага 1944 | 23 жніўня 1945 | 11 красавіка 1946 | зняты з узбраення 15 мая 1959, пушчаны на злом |
Кірсердж Kearsarge |
CV-33 | верф флоту ў Нью-Ёрку | 1 сакавіка 1944 | 5 мая 1945 | 2 сакавіка 1946 | зняты з узбраення 13 лютага 1970, пушчаны на злом |
Арыскані Oriskany |
CV-34 | верф флоту ў Нью-Ёрку | 1 мая 1944 | 13 кастрычніка 1945 | 25 верасня 1950 | зняты з узбраення 30 верасня 1975, затоплены ў 2006 |
Рэпрайзел Reprisal |
CV-35 | верф флоту ў Нью-Ёрку | 1 ліпеня 1944 | спушчаны на ваду ў 1946 для ачысткі стапеля, не дабудаваны | ||
Антыетам Antietam |
CV-36 | верф флоту ў Філадэльфіі | 14 сакавіка 1943 | 20 жніўня 1944 | 28 чэрвеня 1945 | зняты з узбраення 8 мая 1963, пушчаны на злом |
Прынстан Princeton |
CV-37 | Philadelphia NSY | 14 верасня 1943 | 8 ліпеня 1945 | 18 лістапада 1945 | зняты з узбраення 30 студзеня 1970, пушчаны на злом |
Шангры-Ла Shangri-La |
CV-38 | верф флоту ў Норфалку | 15 студзеня 1943 | 24 лютага 1944 | 15 верасня 1944 | зняты з узбраення 30 ліпеня 1971, пушчаны на злом |
Лейк-Чэмплен Lake Champlain |
CV-39 | верф флоту ў Норфалку | 15 сакавіка 1943 | 2 лістапада 1944 | 3 чэрвеня 1945 | зняты з узбраення 2 мая 1966, пушчаны на злом |
Тарава Tarawa |
CV-40 | верф флоту ў Норфалку | 5 студзеня 1944 | 12 мая 1945 | 8 снежня 1945 | зняты з узбраення 1 чэрвеня 1967, пушчаны на злом |
Вэлі-Фордж Valley Forge |
CV-45 | Philadelphia NSY | 7 верасня 1944 | 18 лістапада 1945 | 3 лістапада 1946 | зняты з узбраення 16 студзеня 1970, пушчаны на злом |
Іва Джыма Iwo Jima |
CV-46 | NNS | 29 студзеня 1945 | не дабудаваны, разабраны на стапелі | ||
Філіпін Сі Philippine Sea |
CV-47 | Bethlehem | 19 жніўня 1944 | 5 верасня 1945 | 11 мая 1946 | зняты з узбраення 1 снежня 1969, пушчаны на злом |
CV-50 — CV 55 | не закладваліся, будаўніцтва адменена ў 1945 | |||||
Літаратура
- С. А. Балакин. Авианосцы типа «Эссекс». — Москва: Моделист-конструктор, 1999. — 32 с. — (Морская коллекция № 6 (30) / 1999). — 4 800 экз.
- С. А. Балакин. Авианосцы типа «Орискани» и «Мидуэй». — Москва: Моделист-конструктор, 2000. — 32 с. — (Морская коллекция № 1 (31) / 2000). — 4 800 экз.
- All the World's Fighting Ships 1922—1946 / R. Gardiner. — Лондан: Conway Maritime Press / US Naval Institute Press, 1996. — 675 с. — ISBN 1-55750-132-7.
Авіяносцы тыпу «Эсэкс» на Вікісховішчы |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.