![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/JerusalemMountains.jpg/640px-JerusalemMountains.jpg&w=640&q=50)
Іўдзейскія горы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іўдзейскія горы (іўр.: הרי יהודה, Harei Yehuda; араб. جبال الخليل, Jibal al-Khalil) — горы на ўсходзе Ізраіля, размешчаны вакол Іерусаліма да Іўдзейскай пустыні, якая спускаецца да Мёртвага мора. Вышыня гор складае 800-900 м над узроўнем мора
Іўдзейскія горы | |
---|---|
![]() | |
31°40′ пн. ш. 35°10′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
![]() |
Назва Іўдзейскія горы паходзіць ад калена Іуды, аднаго з дванаццаці каленаў Ізраілевых, якое атрымала гэтыя землі пры заваяванні Ханаанскай зямлі яўрэямі пасля выхаду з Егіпта.
Праз Іўдзейскія горы праходзіць лінія ізраільскай чыгункі, якая з Бейт-Шэмеша праз раку Сарэк і даліну Рэфаім ідзе да Іерусалімскай паўднёвай чыгуначнай станцыі Малха. У наш час распрацоўваецца план развіцця рэгіёна Іўдзейскіх гор.
З палітычнага пункта гледжання, у наш час тэрыторыя, на якой размешчаны Іўдзейскія горы, кіруецца часткова дзяржавай Ізраіль і адміністрацыяй Заходняга берага ракі Іардан.