Ісламская Дзяржава Афганістан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісламская Дзяржава Афганістан (перс.: دولت اسلامی افغانستان, пушту: دا افغانستان اسلامی دولت) — урад Афганістана створаны Пешаварскімі пагадненнямі 26 красавіка 1992 года многімі, але не ўсімі, афганскімі маджахедскімі партыямі пасля падзення камуністычнага ўрада. Яго ўлада была абмежавана з-за грамадзянскай вайны. З 1996 года ён стаў урадам у выгнанні, калі талібы ўзялі ўладу ў Кабуле і стварылі ў часкова прызнаны Ісламскі эмірат Афганістан (1996—2001). Ісламская дзяржава зноў кантралявала краіну пасля таго, як у 2001 годзе пасля ўварвання ЗША быў скінуты ўрад Талібану. У 2002 годзе на змену ёй прыйшла Пераходная ісламская дзяржава Афганістана.