From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісаў дэ Буандэльмонці (грэч. Ησαύ Μπουοντελμόντι; 6 лютага 1411) — кіраўнік Эпірскага царства з 1385 па 1411 гады.
Ісаў дэ Буандэльмонці | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ησαύ Μπουοντελμόντι | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марыя Ангеліна Дукіня Палеалог | ||||||
Пераемнік | Джорджыа дэ Буандэльмонці | ||||||
Нараджэнне |
1355 |
||||||
Смерць |
6 лютага 1411 |
||||||
Род | Буандэльмонці[d] | ||||||
Бацька | Манентэ Буандэльмонці | ||||||
Маці | Лапа Акцыяёлі | ||||||
Жонка | Марыя Ангеліна Дукіня Палеалагіня і Еўдакія Балшыч[d] | ||||||
Дзеці | Джорджыа дэ Буандэльмонці | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Ісаў быў сынам фларэнційскага арыстакрата Манентэ Буандэльмонці і Лапы Акцыяёлі, сястры валадара Карынфа Нікало Акцыяёлі.
Ісаў у пошуках поспеху прыбыў у Грэцыю да свайго дзядзькі, але ў 1379 годзе ў бітве ён быў палонены валадаром Эпіра Фамой Пралюбавічам. Правёушы некалькі гадоў у палоне, Буандэльмонці атрымаў у спадчыну яго царства, ажаніўшыся ў лютым 1385 года з удавой цара — Марыяй Ангелінай Дукіняй Палеалог.
Ісаў адмовіўся ад тыранічнай палітыкі свайго папярэдніка, паменшыўшы падаткі і аднавіўшы на пасадзе архіепіскапа Яніны Матфея. Таксама ён спрабаваў ужыцца з албанскімі кланамі і Візантыйскай імперыяй, якая ў 1386 годзе даравала яму тытул дэспата. Такім чынам, кіраўнік незалежнай дзяржавы змог умацаваць свае пазіцыі.
Але дамовіцца з албанцамі было значна цяжэй. У 1385 годзе дэспат Арты Гін Буа Шпата накіраваўся да Яніны, але дэ Буандэльмонці змог арганізаваць эфектыўную абарону. Пасля гэтага цару прыйшлося шукаць падтрымку ў Асманскай імперыі, і ў 1386 годзе ён прынёс амаж султану Мураду I. Але сітуацыя працягвала заставацца нестабільнай і пасля гэтага саюза, калі ў 1389 годзе ў бітве на Косавым поле султан быў забіты. Яніна зноў апынулася пад пагрозай, ад якой горад выратавалі ўменні Ісава і турэцкая дапамога.
Вярнуўшыся ў горад праз 14 месяцаў (1389—1390 год) знаходжання пры турэцкім двары, Ісаў атрымаў падтрымку ад асманскага палкаводца Эўрэноса і змог разбіць албанцаў. Наступныя 4 гады былі азмрочаны толькі канфліктам з Венецыяй з-за спрэчнага порта. У снежні 1394 года памерла Марыя, і за гэтым рушыла ўслед вайна з Іаанам. У студзені 1396 года цар ажаніўся з дачкой Шпаты Ірынай, што было адной з умоў мірнага дагавора. Больш не маючы патрэбу ў дапамозе туркаў, Ісаў стаў іх праціўнікам. Ён змог перамагчы іх у некалькіх сутычках, чым яшчэ больш умацаваў сваю ўладу.
У 1399 годзе Ісаў заручыўся падтрымкай албанскіх кланаў і выступіў у паход супраць брата ўласнай жонкі і кіраўніка Гіракастра Іаана Зенебішы. Але ён быў палонены, і большая частка яго ўладанняў дасталася Зенебішы. Але суседнія магнаты змаглі вызваліць цара, а таксама забяспечыць дапамогу Венецыі. У 1400 годзе Ісаў вярнуўся ў Яніну, дзе і памёр 6 лютага 1411 года.
Ад першых двух шлюбаў — з Марыяй Ангелінай Дукіняй Палеалог і Ірынай Буа Шпатай Ісаў не меў спадчыннікаў. Толькі ад трэцяга шлюбу з Еўдакіяй Балшыч у яго было трое дзяцей, уключаючы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.