Іосіф Абручнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іосіф Абручнік, або Іосіф Абраннік (іўр.: יוֹסֵף, грэч. Ἰωσήφ; каля 90 да н.э., Віфлеем[5] — 20 ліпеня 18, Назарэт[5]) — муж Марыі, маці Ісуса, і зямны апякун Ісуса. У рымска-каталіцкай, праваслаўнай і англіканскай хрысціянскай традыцыі Іосіф лічыцца святым.
Іосіф Абручнік | |
---|---|
іўр.: יוֹסֵף | |
| |
Дата нараджэння | 30 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 12 і не пазней за 29 |
Месца смерці | |
У ліку | святы |
Дзень памяці | 19 сакавіка[2] і Q123467193? |
Заступнік | Каталіцкая царква, бацькі, эмігранты, працаўнікі |
Бацька | Heli[d][3] або Jacob[d][4] |
Муж | Марыя, маці Ісуса |
Дзеці | Ісус Хрыстос, James the Just[d], Simon, brother of Jesus[d], Jude[d], Joses[d], Joseph Barsabbas[d] і historical Jesus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасланні Паўла, якія лічацца раннімі захаванымі хрысціянскімі тэкстамі, не ўпамінаюць пра бацьку Ісуса, таксама ўпамінання няма ў Евангеллі паводле Марка, якое лічыцца першым з Евангелляў[6]. Першы ўспамін пра Іосіфа змяшчаюць Евангелле паводле Мацвея і Лукі. У кожным з іх змешчаны радавод Ісуса, які прасочвае яго род ад цара Давіда.
Евангеллі паводле Мацвея і Лукі таксама з’яўляюцца адзінымі Евангеллямі, якія апавядаюць пра дзяцінства Хрыста, але іх звесткі розняцца. У Евангеллі паводле Лукі, Іосіф жыве ў Назарэце і адпаведна патрабаванням рымскага перапісу насельніцтва з’язджае ў Віфлеем, дзе і нарадзіўся Ісус. У Евангеллі паводле Мацвея, Іосіф быў у Віфлееме, горадзе Давіда, дзе нарадзіўся Ісус, а пасля смерці Ірада з сям’ёй пераехаў у Назарэт. Евангелле паводле Мацвея таксама апавядае пра забойства немаўлят і ўцёкі ў Егіпет: пасля Нараджэння Хрыстова Іосіф застаецца ў Віфлееме на нявызначаны тэрмін (мусіць, два гады), пакуль яго сям’я хаваецца ў Егіпце, пасля смерці Ірада сям’я вяртаецца ў Іўдзею і селіцца ў Назарэце. Ад гэтага чаму няма ніякіх згадак Іосіфа па імені, хоць гісторыя Ісуса ў храме, у дванаццаты год Ісуса, змяшчае спасылку на «абодвух бацькоў».
Іосіф шануецца як святы ў каталіцкай, праваслаўнай, усходняй праваслаўнай, англіканскай, лютэранскай цэрквах. У каталіцкай і іншых традыцыях Іосіф з’яўляецца заступнікам работнікаў і мае некалькі святаў. Ён таксама быў абвешчаны апекуном і абаронцам каталіцкай царквы Папам Піем IX у 1870 годзе, з’яўляецца заступнікам некалькіх краін і рэгіёнаў.