Інфекцыйныя захворванні — гэта група захворванняў, якія выклікаюцца пранікненнем у арганізм патагенных (хваробатворных) мікраарганізмаў. Для таго каб патагенны мікроб выклікаў інфекцыйнае захворванне, ён павінен мець вірулентнасць (атрутнасцю; лац.: virus — яд), гэта значыць здольнасць пераадольваць супраціўляльнасць арганізма і праяўляць таксічнае дзеянне. Адны патагенныя агенты выклікаюць атручванне арганізма вылучаемымі імі падчас жыццядзейнасці экзатаксінамі (слупняк, дыфтэрыя), іншыя — вызваляюць таксіны (эндатаксіны) пры разбурэнні сваіх целаў (халера, брушны тыф).

Адной з асаблівасцей інфекцыйных захворванняў з'яўляецца наяўнасць інкубацыйнага перыяду, гэта значыць перыяду ад часу заражэння да з'яўлення першых прыкмет. Працягласць гэтага перыяду залежыць ад спосабу заражэння і віду ўзбуджальніка і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў (апошняе бывае рэдка). Месца пранікнення мікраарганізмаў у арганізм завуць уваходнымі варотамі інфекцыі. Для кожнага віду захворвання маюцца свае ўваходныя вароты, так, напрыклад, халерны вібрыён пранікае ў арганізм праз рот і не здольны пранікаць праз скуру.

Класіфікацыя

Існуе вялікая колькасць класіфікацый інфекцыйных захворванняў. Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя інфекцыйных захворванняў Л. У. Грамашэўскага:

У залежнасці ад прыроды узбуджальнікаў інфекцыйныя хваробы класіфікуюцца на:

Эпідэміялогія

Thumb
Disability-adjusted life year (DALY) па прычыне інфекцыйных і паразітарных захворванняў на 100000 чалавек у 2004 годзе.[1]
     няма даных      ≤250      250-500      500-1000      1000-2000      2000-3000      3000-4000      5000-6250      6250-12500      12500-25000      25000-50000      ≥50000

У наступнай табліцы пералічаны інфекцыйныя захворванні, ад якіх, паводле даных СААЗ, у 2002 годзе памерла больш за 100000 чалавек. Для параўнання прыведзены даныя 1993 года.

Больш інфармацыі Месца, Прычына смерці ...
Колькасць смерцяў у свеце, прычынай якіх з'явіліся інфекцыйныя захворванні[2][3]
МесцаПрычына смерціПамерла ў 2002 млн. %
усіх смерцяў
Памерла ў 1993 млн.Месца ў 1993
N/AУсе інфекцыйныя захворванні14.725.9 %16.432.2 %
1Захворванні ніжніх дыхальных шляхоў[4] 3.96.9 %4.11
2ВІЧ/СНІД2.84.9 %0.77
3Кішэчныя захворванні[5]1.83.2 %3.02
4Сухоты1.62.7 %2.73
5Малярыя1.32.2 %2.04
6Адзёр0.61.1 %1.15
7Коклюш0.290.5 %0.367
8Слупняк0.210.4 %0.1512
9Менінгіт0.170.3 %0.258
10Сіфіліс0.160.3 %0.1911
11Гепатыт В0.100.2 %0.936
12-17Трапічныя хваробы (6)[6]0.130.2 %0.539, 10, 16-18
Заўв.: Іншымі прычынамі з'яўляюцца матчына і дзіцячая смяротнасць(5.2 %), недастатковае харчаванне (0.9 %),
неінфекцыйныя захворванні (58.8 %), і траўмы (9.1 %).
Закрыць

Лідыруюць па колькасці смерцяў ВІЧ/СНІД, сухоты і малярыя. Колькасць смерцяў амаль па ўсіх захворваннях зменшылася, аднак у СНІДа гэты паказчык узрос у 4 разы. Дзіцячыя хваробы ўключаюць коклюш, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр і слупняк, а таксама высокі працэнт захворванняў ніжніх дыхальных шляхоў і кішэчных захворванняў.

Прафілактыка

Прафілактычныя меры:

Карантын — гэта комплекс мерапрыемстваў па спыненні распаўсюджвання інфекцыі, сюды ўключаецца ізаляцыя раней захварэлых, дэзінфекцыя месца жыхарства, выяўленне тых, хто кантактуе з хворымі і г.д.

Гл. таксама

  • Спіс клінічна важных бактэрый
  • Спіс інфекцыйных захворванняў
  • Паразітарныя хваробы
  • Хвароба Шагаса

Зноскі

  1. World Health Organization. Age-standardized DALYs per 100,000 by cause, and Member State, 2004 (1 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
  2. The World Health Report (Annex Table 2) (pdf) (2004). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
  3. Table 5 (pdf) (1995). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
  4. Захворванні ніжніх дыхальных шляхоў уключаюць розныя пнеўманіі, грып і бранхіт.
  5. Кішэчныя захворванні ўключаюць халер, батулізм і E. coli і іншыя. Гл. таксама: Intestinal infectious diseases
  6. Tropical diseases include Chagas disease, dengue fever, lymphatic filariasis, leishmaniasis, onchocerciasis, schistosomiasis and trypanosomiasis.

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.