Індзейскія войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Індзейскія войны — серыя ўзброеных канфліктаў паміж карэнным насельніцтвам Паўночнай Амерыкі і Злучанымі Штатамі Амерыкі і Канадай. Таксама гэтым тэрмінам абазначаюць войны белых пасяленцаў з індзейцамі, якія папярэднічалі ўтварэнню ЗША і Канады.
Індзейскія войны | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 1622—1890 | ||
Месца | Паўночная Амерыка, Злучаныя Штаты Амерыкі і Канада | ||
Вынік | ЗША і Канада пашырылі свае межы; была створана сістэма індзейскіх рэзервацый | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Войны, распачатыя з каланіяльных часоў, працягваліся да бойні на ручаі Вундед-Ні і «закрыцця» амерыканскага Фронціра ў 1890 годзе. Іх вынікам стала заваяванне паўночнаамерыканскіх індзейцаў і іх асіміляцыя або гвалтоўнае перасяленне ў індзейскія рэзервацыі. Па падліках Бюро перапісу насельніцтва ЗША, паміж 1775 і 1890 гадамі адбылося больш за 40 войнаў, якія забралі жыцці 45000 індзейцаў і 19000 белых. Гэтыя грубыя лічбы ўключаюць жанчын і дзяцей абапал, паколькі часта падчас гэтых войнаў адбывалася знішчэнне грамадзянскага насельніцтва[1].
Індзейскія войны складаліся з серый меншых войн, паколькі паўночнаамерыканскія індзейцы, у адрозненне ад белых пасяленцаў, ніколі не былі адным цэлым. Лакальныя канфлікты адбываліся з удзелам асобных плямёнаў, невялікіх груп плямёнаў ці меншых індзейскіх фарміраванняў. Часам ствараліся досыць буйныя фармальныя альянсы плямёнаў, такія як Канфедэрацыя іракезаў.