From Wikipedia, the free encyclopedia
Іна Леанідаўна Калечыц (нар. 28 мая 1973, Бабруйск) — кандыдат гістарычных навук, эпіграфіст.
Іна Леанідаўна Калечыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 мая 1973 (51 год) ці 1973[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Дзмітрый Леанідавіч Калечыц[d] |
Род дзейнасці | медыявіст, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя, эпіграфіка і медыявістыка[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2009) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыла БДПУ імя М. Танка (1995) па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Працавала выхавальніцай у мінскай СШ № 91. З 2002 года вядучы лабарант кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта БДПУ. Скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (2007), абараніла кандыдацкую дысертацыю «Эпіграфічныя помнікі Х-ХІV стст. на тэрыторыі Беларусі: класіфікацыя, змест, спецыфіка» (2009). З 2007 года працуе выкладчыкам, з 2011—2023 гг. дацэнтам кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Спецыяліст у галіне эпіграфікі Беларусі. Сфера навуковых зацікаўленняў — дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, крыніцазнаўства, эпіграфіка.
Сярод даследаванняў І. Калечыц атрыбуцыя пячаткі з Полацка (як пячаткі Ефрасінні Полацкай[2], май 2015) і пячаткі з Лаўрышава (як пячаткі Лаўрышаўскага манастыра, верасень 2015).
Аўтар звыш за 50 навуковых публікацый.
Была ў шлюбе з Дзмітрыем Калечыцам, намеснікам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, сынам вядомага беларускага археолага Алены Генадзеўны Калечыц.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.