From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізапрапілбензол, таксама Кумол C6H5CH(CH3)2 — араматычнае арганічнае злучэнне.
Ізапрапілбензол | |
Агульныя | |
---|---|
Сістэматычнае найменне | Ізапрапілбензол |
Хім. формула | C6H5CH(CH3)2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | вадкі |
Адн. малек. маса | 120,19 а. а. м. |
Малярная маса | 120,19 г/моль |
Шчыльнасць | 0,8618 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | -96,028 °C |
Тэмпература кіпення | 152,39 °C |
Крытычны пункт | 632,95 K (359,8 °C), 31,48 Па |
Хімічныя ўласцівасці | |
Растваральнасць у вадзе | нерастваральны |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 202-704-5 |
SMILES | |
RTECS | GR8575000 |
ChemSpider |
Бясколерная гаручая вадкасць, практычна нерастваральная ў вадзе (менш за 0,01 %), змешваецца са спіртам, дыэтылавым эфірам, бензолам, хлараформам. Малекулярная маса 120,19 а.а.м. Тэмпература плаўлення -96,028 °C. Тэмпература кіпення 152,39 °C. Шчыльнасць 0,8618 г/см³ пры тэмпературы 20 °C.
Вадкафазнае (каталізатар: хларыд алюмінію (III)) або парафазнае (каталізатар: цэаліты, фосфарная кіслата на кізельгуры) алкіліраванне бензолу прапіленам.
Ізапрапілбензол галоўным чынам выкарыстоўваецца ў вытворчасці ацэтона, фенола і α-матылстырола. Таксама выкарыстоўваецца ў якасці дабаўкі да авіяцыйнага паліва, павышаючай актанавы лік[1].
Ізапрапілбензол выклікае вострыя і хранічныя захворванні крывятворных органаў (касцявога мозгу, селязёнкі)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.