![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Idi_Amin_at_UN_%2528United_Nations%252C_New_York%2529_gtfy.00132_%2528cropped%2529.jpg/640px-Idi_Amin_at_UN_%2528United_Nations%252C_New_York%2529_gtfy.00132_%2528cropped%2529.jpg&w=640&q=50)
Ідзі Амін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дада Умэ Ідзі Амін (17 мая 1928[5] — 16 жніўня 2003) — прэзідэнт Уганды у 1971—1979, творца аднаго з самых жорсткіх аўтарытарных рэжымаў у Афрыцы; генерал, потым фельдмаршал угандыйскай арміі.
Ідзі Амін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Idi Amin | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мілтан Аботэ | ||||||
Пераемнік | Yusuf Lule[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Siad Barre[d] | ||||||
Пераемнік | Seewoosagur Ramgoolam[d] | ||||||
Нараджэнне |
30 мая 1928(1928-05-30)[1] ці не раней за 1923 і не пазней за 1928 |
||||||
Смерць |
16 жніўня 2003(2003-08-16)[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Sarah Kyolaba[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палітыка[4] | ||||||
Род войскаў | Брытанская армія[d] і Uganda People's Defence Force[d] | ||||||
Званне | фельдмаршал і генерал-маёр | ||||||
Бітвы | |||||||
![]() |
25 студзеня 1971 Ідзі Амін зрынуў Прэзідэнта Уганды Мілтана Аботэ і стаў на чале краіны. Кіраванне Аміна адзначалася праявамі экстрэмісцкага нацыяналізму і трайбалізму. Паводле падлікаў, зробленых пасля звяржэння Аміна, ахвярамі яго рэпрэсій сталіся ад 300 да 500 тысяч (з 19 мільёнаў) грамадзян Уганды.[6]
Поўны тытул Аміна на посце прэзідэнта гучаў наступным чынам: «Яго Дасканаласць Пажыццёвы Прэзідэнт, Фельдмаршал Аль-Хаджы Доктар Ідзі Амін, VC, DSO, MC, Уладар усіх звяроў на зямлі і рыб у моры, Заваёўнік Брытанскай Імперыі ў Афрыцы ўвогуле і Уганды ў прыватнасці»