From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Дзмітравіч Балыка (сакавік 1937, Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён — 18 мая 1995) — беларускі савецкі вайсковы дзеяч, генерал-маёр.
Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча механізатараў шырокага профілю ў Бабруйску, пасля засвойваў цалінныя зямлі. Пайшоў на вайсковую службу. Скончыў ваеннае вучылішча і акадэмію бранетанкавых войск і Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Служыў у Беларускай ваеннай акрузе, групе савецкіх войск у Германіі, ў Забайкаллі. Восем гадоў быў ваенным і галоўным ваенным саветнікам за мяжой. Апошнія гады жыцця пражываў у в. Малыя Бортнікі.
Ордэн «За службу Радзіме» 3-й ступені, узнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам і Еменскай Арабскай Рэспублікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.