![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/JJ_Haid_nach_WD_Majer_-_Johann_Georg_Gmelin_%2528Schabkunst_1760%2529.jpg/640px-JJ_Haid_nach_WD_Majer_-_Johann_Georg_Gmelin_%2528Schabkunst_1760%2529.jpg&w=640&q=50)
Іаган Георг Гмелін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаган Георг Гмелін (1709—1755) — нямецкі прыродазнавец, урач, батанік, этнограф, падарожнік, даследчык Сібіры і Урала, ад’юнкт хіміі і натуральнай гісторыі Пецярбургскай Акадэміі навук (30 жніўня 1727), прафесар з 22 студзеня 1731 па 1 студзеня 1748 года, сапраўдны член Пецярбургскай Акадэміі навук. Натураліст акадэмічнага атрада Вялікай Паўночнай экспедыцыі.
Іаган Георг Гмелін | |
---|---|
ням.: Johann Georg Gmelin | |
![]() Партрэт працы Іагана Якоба Хайда (ням.: Johann Jacob Haid). Сярэдзіна XVIII стагоддзя. Мецца-тынта | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1709(1709-08-10)[1][2][…], 12 жніўня 1709(1709-08-12)[3] ці 12 (23) жніўня 1709[4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1755(1755-05-20)[6][3] (45 гадоў) ці 20 (31) мая 1775[4] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Johann Georg Gmelin[d] |
Дзеці | Eberhard Gmelin[d] і Christian von Gmelin[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, хімік, географ, батанік, выкладчык універсітэта, урач |
Навуковая сфера | Батаніка, этнаграфія, хімія, медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Самуіл Готліб Гмелін, Іаган Фрыдрых Гмелін |
Вядомы як | даследчык Сібіры і Урала, аўтар шматтомнай працы «Флора Сібіры» (1747—1759) |
Член у | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «J.G.Gmel.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Па выніках даследаванняў у Сібіры, у 1747—1759 гадах, былі выдадзеныя 4 тамы кнігі «Флора Сібіры», дзе дадзены апісанні 1178 відаў раслін. У 1751—1752 гадах выйшла «Падарожжа па Сібіры» ў чатырох тамах на нямецкай мове.
Акадэмік і ганаровы член Стакгольмскай акадэміі навук.
Дзядзька Самуіла Готліба Гмеліна (Гмелін-малодшага), вандроўцы-натураліста, і Іагана Фрыдрыха Гмеліна, прафесара медыцыны ў Цюбінгене і Гётынгене.