From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёсеф Зу́баты (чэшск.: Josef Zubatý; 20 красавіка 1855, Прага — 21 сакавіка 1931, Прага) — чэшскі мовазнавец.
Ёсеф Зубаты | |
---|---|
чэшск.: Josef Zubatý | |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1855[1][1][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1931[1][1][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог, перакладчык, індолаг, філолаг, настаўнік, мовазнавец, кампазітар |
Навуковая сфера | лінгвістыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні |
Олдржых Гуер Вінцанц Лесны |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1891 года прафесар Карлава ўніверсітэта. З 1904 года акадэмік Чэшскай акадэміі навук. У 1911—1916 гадах генеральны сакратар Каралеўскага чэшскага таварыства навук. З 1928 года прэзідэнт Чэшскай акадэміі навук.
Буйны індолаг — аўтар даследаванняў па пытаннях старажытнай — індыйскай фанетыкі і граматыкі, індыйскай літаратуры; пераклаў на чэшскую мову 2 драмы Калідасы. Займаўся навуковым вывучэннем індаеўрапейскіх моў — класічных, балтыйскіх і славянскіх («Параўнальны сінтаксіс індаеўрапейскіх моў», 1901, і інш.); зрабіў значны ўклад у развіццё багемістыкі. У 1910—1922 гадах апублікаваў шэраг даследаванняў, прысвечаных этымалогіі рэдкіх слоў з розных моў, у т.л. беларускіх («азярод», «досыць», «льга», «латвы» і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.