From Wikipedia, the free encyclopedia
Юры Пац (Пацавіч; ? — 1505) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1480—1492), ваявода кіеўскі (1486—1492), намесьнік наваградзкі (1492—1496) і полацкі (1496—1501).
Валодаў маёнткамі ў Лідзкім і Берасьцейскім паветах[1]. Трымаў Мерацкае (1505) і Ковенскае (1481) староствы.
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Паца Доўкшавіча, праўдападобнага пачынальніка роду.
Ажаніўся зь Фядорай Рагатынскай (у каталіцтве Соф’я), удавой князя кобрынскага, меў адзінага сына Мікалая. Фядора потым выйшла за Мікалая Радзівіла «Старога»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.