Юры Драгобыч
Украінскі навуковец, асьветнік, літаратар эпохі Адраджэньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Юры Драгобыч (па-ўкраінску: Юрій Дрогобич), сапраўднае імя Юры Міхайлавіч Данат-Катэрмак (укр. Юрій Михайлович Донат-Котермак), да ХХ стагодзьдзя вядомы як Джорджа да Леаполі[2][3] (па-лацінску: Georgius Drohobicz de Russia[4]; 1450, Драгобыч, цяпер у Львоўскай вобласьці, Украіна — 4 лютага 1494, Кракаў) — рэнэсансны навуковец, асьветнік, паэт, філёзаф, астраном, астроляг. Доктар мэдыцыны і філязофіі. Рэктар Балёнскага ўнівэрсытэту мэдыцыны і вольных мастацтваў, прафэсар і віцэ-канцлер Істрапалітанскай акадэміі ў Браціславе, прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве[5].
Quick Facts Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Юры Драгобыч | |
Юрій Дрогобич | |
Імя пры нараджэньні | Юры Міхайлавіч Катэрмак |
---|---|
Род дзейнасьці | рэктар Балёнскага ўнівэрсытэту, прафэсар Ягелонскага ўнівэрсытэту |
Дата нараджэньня | 1450 |
Месца нараджэньня | Драгобыч, Украіна |
Дата сьмерці | 4 лютага 1494[1] |
Месца сьмерці | Кракаў, Польшча |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | астраном, філёзаф, прафэсар унівэрсытэту, астроляг, мэдык, рэдактар, лекар, пісьменьнік |
Месца працы | |
Бацька | Міхайла Данат-Катэрмак |
Close
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Драгобыч (неадназначнасьць).
Першы ўкраінскі аўтар друкаванай кніжкі.