савецкі і ўкраінскі кінарэжысэр, сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Юры Герасімавіч Ільленка (па-ўкраінску: Іллє́нко Ю́рій Гера́симович, 18 ліпеня 1936, Чаркасы — 15 чэрвеня 2010[2]) — украінскі кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст. Удзельнік палітрады Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода».
Юры Ільленка | |
Іллєнко Юрій Герасимович | |
Род дзейнасьці | кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст, палітык |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 ліпеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэньня | Чаркасы |
Дата сьмерці | 15 чэрвеня 2010 (73 гады) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, кінаапэратар, сцэнарыст, апэратар-пастаноўшчык |
Навуковая сфэра | кінарэжысура[d][1], кінасцэнарыстыка[d][1] і палітыка[1] |
Дзеці | Андрэй Ільленка і Філіп Ільленка[d] |
Узнагароды | |
Гады вайны разам зь сям’ёй правёў у эвакуацыі ў Сыбіры (бацька быў на фронце). У 1960 скончыў ВГІК (кіраўнікі — Б.Турок, С.Урусеўскі). Дэбютаваў як апэратар у фільме Якава Сэгеля Бывайце, галубы (1960). Працаваў на Ялцінскай кінастудыі, з 1963 — на кінастудыі Даўжэнкі ў Кіеве. Сусьветную славу Ільленку прынесла апэратарская праца ў фільме С.Параджанава Цені забытых продкаў (1964).
Рэжысэрскія працы Ільленка прыналежаць да школы ўкраінскага паэтычнага кіно (Л.Осыка і інш.). Яны адзначаныя прэміямі на міжнародных кінафэстах.
Зьяўляўся ў некалькіх фільмах як актор (Вуліца Ньютона, хата адна, 1963). Выстаўляецца таксама як мастак.
Брат — Вадзім Герасімавіч Ільленка, кінаапэратар.
З 1986 — загадчык катэдрай кінарэжысуры і кінадраматургіі Кіеўскага інстытуту тэатральнага мастацтва ім. Карпенка-Карага, прафэсар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.