Ялта

места ў Крыме From Wikipedia, the free encyclopedia

Ялта

Я́лта (укр. Ялта, крым. Yalta, Ялта, ад грэц. Γιάλτα) — горад-курорт ва Ўкраіне, на паўднёвым узьбярэжжы Крымскага паўвостраву. З 2014 году пад расейскай акупацыяй. Адрозьніваюць горад Ялта і гэтак званую «Вялікую Ялту». Вялікай Ялтай называюць Ялцінскі рэгіён Аўтаномнай Рэспублікі Крым — тэрыторыю, падначаленую Ялцінскаму горсавету. Гэтая тэрыторыя займае частку паўднёвага ўзьбярэжжа Крыму ад Фораса на захадзе да Гурзуфа на ўсходзе і ўключае два гарады (Ялту і Алупку і мноства пасёлкаў.

Хуткія факты
Ялта
укр. Ялта
Thumb
Thumb Thumb
Герб Ялты Сьцяг Ялты
Дата заснаваньня: 1154
Былая назва: Яліта (да XV ст.)
Краіна: Украіна
Аўтаномная рэспубліка: Крым
Раён: Ялцінскі раён
Плошча:
  • 283 км²
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-654, +7-3654
Паштовы індэкс: 98600–98639, 298600–298639
КОАТУУ: 0111900000
Геаграфічныя каардынаты: 44°29′58″ пн. ш. 34°9′19″ у. д.
Ялта на мапе Ўкраіны
Thumb
Ялта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://yalta.com.ua/
Закрыць

Згодна з найбольш распаўсюджанай вэрсіяй назва гораду паходзіць ад па-грэцку: γιαλος — «бераг», аднак маюцца гіпотэзы і пра цюрскае паходжаньне назвы.[2] Першае ўзгадваньне Ялты трапляецца ў арабскага гісторыка Аль-Ідрысіі ў 1154 годзе. Джаліту ён называе палавецкім горадам на чарнаморскім узьбярэжжы. З крымскататарскай мовы «джалыда» (ялыта) перакладаецца як «на беразе».

У Ялце ня раз бываў на лячэньні адзін са славутых дзеячаў беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Паэт пакутаваў на сухоты лёгкіх. Апошні раз ён прыехаў у Крым у 1917 годзе, дзе напісаў свае апошнія вершы. У парку санаторыя «Беларусь» у Карэізе ў 1957 годзе быў адкрыты помнік паэту.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.