брытанскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Робэрт Энтані Ідэн (па-ангельску: Robert Anthony Eden; нар. 12 чэрвеня 1897 году — 14 студзеня 1977 году) — брытанскі палітык, які займаў пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі з 1955 па 1957 гады. Належыў на Кансэрватыўнае партыі. Быў першым з 15 прэм’ераў, якіх прызначала каралева Лізавета II.
Хутка прасунуўся ў палітыку яшчэ ў маладосьці, стаўшы дэпутатам парлямэнту. Працаваў міністрам замежных справаў, перш чым сысьці ў знак пратэсту на палітыку супакоўваньня Нэвілам Чэмбэрленам фашысцкага рэжыму Мусаліні ў Італіі. Ідэн зноў займаў гэтую пасаду на працягу большай часткі Другой сусьветнай вайны, а ў трэці раз у пачатку 1950-х гадоў. Быў намесьнікам Ўінстана Чэрчыла амаль 15 гадоў, а потым зьмяніў яго на пасадах лідэра Кансэрватыўнай партыі і прэм’ер-міністра ў 1955 годзе. Празь месяц пасьля таго здабыў перамогу на ўсеагульных выбарах. Рэпутацыя Ідэна як кваліфікаванага дыплямата была запэцканая ў 1956 годзе, калі ЗША адмовіліся падтрымаць ангельска-францускі ваенны адказ на Суэцкі крызіс, які крытыкі па партыйных лініях разглядалі як гістарычную няўдачу брытанскае замежнае палітыкі, што сыгналізавала аб сыходзе Вялікабрытаніі з Блізкага Усходу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.