СС

вайскова-палітычная арганізацыя Нямеччыны From Wikipedia, the free encyclopedia

СС

СС (па-нямецку: Schutzstaffeln, die SS — «ахоўныя (абарончыя) атрады») — ваенна-палітычная арганізацыя ў Нямеччыне 1930—1940-х гг.

Хуткія факты Дата заснаваньня / стварэньня, Назва арыгінальнай мовай ...
Ахоўныя атрады
Thumb
ваенізаваная арганізацыя, швадрон, вайсковая арганізацыйная структура
Дата заснаваньня / стварэньня4 красавіка 1925 
Назва арыгінальнай мовайSS 
Значная асобаГайнрых Гімлер, Райнгард Гейдрых, Ёзэф Мэнгеле, Рудальф Гес 
Сфэра дзейнасьціпалітычныя рэпрэсіі, генацыд, вайна, уціск, антыпаўстанцкі супраціў 
БітваДругая сусьветная вайна 
Старшынярайхсфюрэр СС 
КіраўнікJulius Schreck, Joseph Berchtold, Erhard Heiden, Гайнрых Гімлер, Karl Hanke 
Друкаваны органDas Schwarze Korps 
ДэвізMeine Ehre heißt Treue 
Тэкст дэвізуMeine Ehre heißt Treue 
КраінаВаймарская рэспубліка, Нацысцкая Нямеччына 
Палітычная ідэалёгіянацыянал-сацыялізм 
УласьнікOstindustrie 
Месца штаб-кватэрыБэрлін, Мюнхэн 
ЗамяніўQ96680094, Stoßtrupp Adolf Hitler 
Дата спыненьня існаваньня8 траўня 1945, 10 кастрычніка 1945 
Закрыць

Першапачаткова СС прызначаліся для асабістай аховы Адольфа Гітлера і ўваходзілі ў склад штурмавых атрадаў. З 1934 году СС былі выдзеленыя з штурмавых атрадаў (СА) як асобная структура НСДАП і падпарадкоўваліся асабіста Гітлеру і райхсфюрэру СС Гайнрыху Гімлеру. У сьнежні 1939 колькасьць СС складала 243,6 тыс. чал (у тым ліку ў Агульных СС — 223,6 тыс. чалавек). Зь сьнежня 1934 пачалося стварэньне частак узмацненьня СС, якія ў чэрвені 1940 атрымалі найменьне Войскаў СС (да сакавіка 1945 колькасьць асабістага складу Войскаў СС складала 830 тыс. чалавек).

У 1933—1945 ў падпарадкаваньні СС знаходзіліся канцэнтрацыйныя лягеры і лягеры сьмерці, у якіх загінулі мільёны людзей. СС былі асноўным арганізатарам тэрору і зьнішчэньня людзей па расавых прыкметах, палітычных перакананьнях і дзяржаўнай прыналежнасьці як у Нямеччыне, так і ў акупаваных ёю краінах.

Thumb

СС датычныя да мноства ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасьці. Нюрнбэрскі трыбунал прызнаў вялікую групу сябраў СС злачынцамі.

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.