Шкодэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шкодэр (па-альбанску: Shkodër альбо Shkodra) — горад у Альбаніі, раьзьмешчаны на беразе Скадарскага возера за 20 км ад узьбярэжжа Адрыятычнага мора, паблізу зьліцьця рэк Дрына і Буны.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Шкодэр (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Шкодэр | |||||
альб. Shkodër, Shkodra | |||||
| |||||
Краіна: | Альбанія | ||||
Плошча: | 872,612 км² | ||||
Вышыня: | 13 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 135 612 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 155,41 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +355 22 | ||||
Паштовы індэкс: | 4001—4007 | ||||
Нумарны знак: | SH | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°4′0″ пн. ш. 19°30′0″ у. д. | ||||
Шкодэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
bashkiashkoder.gov.al |
Закрыць
За 13 км ад гораду пралягае дзяржаўная граніца з Чарнагорыяй. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам вобласьці Шкодэр і акругі Шкодэр. Шкодэр — чацьверты па велічыні горад у Альбаніі. На 2011 год насельніцтва гораду складала 135 612 чалавек[1].
Шкодэр — адзін з самых старажытных і найбольш вядомых гарадоў Альбаніі з найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчынай. У цяперашні час таксама зьяўляецца асноўным эканамічным цэнтрам паўночнай Альбаніі.